Старшыня міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец заявіў, што трэба прыцягнуць да адказнасьці за паклёп і шкоду краіне тых, хто распаўсюджвае чуткі пра сьмерць нейкага жыхара Гарадзеншчыны Сяргея Атрошчанкі, які нібыта загінуў 25 сакавіка падчас сутыкненьняў з праваахоўнымі органамі.
Чаргінец сказаў, што “МУС і пракуратура патрацілі шмат часу, каб высьветліць, што ніхто не памёр, па-другое, што ніякі Атрошчанка ў шпіталі ня быў, па-трэцяе – што такога Сяргея Атрошчанкі ў Гарадзенскай вобласьці наагул ня існуе”.
“Трэба прымусіць тых, хто нарадзіў гэтую “качку”, сажраць яе” – заявіў Чаргінец. Ён таксама, як “былы супрацоўнік МУС “, выказаў меркаваньне, што супраць “раз’юшанага натоўпу былі прынятыя вельмі мяккія меры”.