Пікет павінен будзе праходзіць насупраць макдака.
Просьба да тых, хто зьбіраецца браць удзел у пікеце: заяўка пададзена на 50 чалавек. Калі вы, падыходзячы да пікета, бачыце, што там ужо ёсьць такая колькасьць людзей, не ўлівайцеся, пачакайце на процілеглым баку вуліцы, пакуль хто-небудзь не "адваліцца". У адваротным выпадку будуць зьвінчаныя арганізатары.
НЯ трэба браць з сабой сьцягі, штандары і ўсё іншае, што па цяперашнім антыбеларускім заканадаўстве кваліфікуецца як "незарэгістраваная сымболіка". Тым больш ня трэба іх разгортваць і ўздымаць.