Пікет адбыўся, збольшага без эксцэсаў. Калі не лічыць пікет нацыстаў з "Белай волі" памяці Слабадана Мілошавіча, што праходзіў у ста мэтрах. Ролю "прасьценка" паміж экалягістамі і нацыстамі выконвалі казулінцы.
Тры пікеты ў адным месцы ў адзін дзень - такога Менск яшчэ ня бачыў.
Была даволі вялікая цікавасьць журналістаў да нашага мерапрыемства. Апрача пішучых і фотакарэспандэнтаў было радыё "Свабода", а таксама ОРТ і ОНТ.
Латур пытаў: "Что имеется ввиду под энергоэффективной и возобновляемой энергетикой?"
Энэргаэфектыўная: эканомная. Спажываць трэба меней, папросту.
Узнаўляльная: энэргія біямасы (спальваньне невыкапнёвай арганікі); ветраэнэргетыка; сонцаэнэргетыка; прыліўная нэнргетыка (вядома, ня ў нашым выпадку).