Наступны госьць онлайн-канфэрэнцыі - прафэсар Юры Бандажэўскі Радыё Свабода У аўторак, 25 красавіка, ад 14 да 15 гадзіне паводле менскага часу адбудзецца он-лайн канфэрэнцыя з прафэсарам Юрыем Бандажэўскім.
Прафэсар Юры Бандажэўскі, аўтар больш як 240 навуковых працаў, у тым ліку і на тэму ўплыву на здароўе так званых “малых дозаў” радыяцыі. У ліпені 1999 году рэктар Гомельскага медінстытуту Бандажэўскі быў арыштаваны, у чэрвені 2001 году асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі – Ваенная калегія Вярхоўнага Суду прызнала яго вінаватым у хабары. “Міжнародная амністыя” і іншыя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго вязьнем сумленьня, паколькі былі перакананыя, што Бандажэўскага асудзілі за крытыку стаўленьня кіраўніцтва Беларусі да Чарнобыля.
Задавайце Юрыю Бандажэўскаму пытаньні на старонцы форуму: svaboda.org/forum