~20:30-20:40
Вул. Варвашэні (так званы "новы праспект Машэрава"): на супрацьлеглым ад Акадэміі МУС баку стаяць тры аўтазакі і процьма бусаў з амапаўцамі. На скрыжаванні Сурганава і Куйбышава відаць вялікую колькасць людзей, якія рушаць у напрамку плошчы Бангалор. Вельмі шмат моладзі.