Настроить, Войти
Фарс пад назвай суд
автор qwerty, дата 2006-05-06 20:27, текущая версия

Сёньня адбыўся суд. Вынікі: Юра Т., Андрэй Д. 7 сутак паводле 156, 166 Ак, Аксана С. — 15 сутак паводле 156, 166, 167 частка 1 з пазнакай 10).

Першым судзілі Юру. Ён адзін з той тройкі, за якой ганяліся акабы на дзявятцы. Схапілі толькі яго, таму ў нас і была трохі незразумелая інфа наконт таго ці ўзялі іх. Відэакамэры ў яго не было, таму потым мянты на працягу некалькіх гадзін лавілі на вуліцы пацаноў, якія былі падобныя на апісаньне Б-ка і звозілі іх ў мянтоўку на апазнаньне. Але падчас вінта Юра проста стаяў, і адзінае, што потым можна было яму прышыць — уцёкі ад мянтоў, за што ён ужо адседзеў двое сутак. Таму меркавалі, што яго адпусьцяць, але, пэўна, была ўстаноўка пасадзіць усіх.

Потым была чарга Андрэя. Ён, калі вінцілі Аксану, спрабаваў высьветліць, хто яны такія, каб яны прад'явілі дакумэнты, аля мянты толькі адштурхнулі яго. Ён апынуўся за машынай, і калі мянты крануліся, машына ўдарыла яго па нагах і ён сеў на багажнік. Судзілішча адбывалася па тым жа сцэнары - паказаньні сьведак былі заслуханыя для прыліку. Галоўнае - што сказалі мянты. І ня важна, што мусары на машыне падрэзалі яго, я ня ён сам сеў на багажнік, каб перашкодзіць ад'езду машыны. Ня важна, што парвалі яму куртку, і нават у мянтоўскіх пратаколах дзьве розныя вэрсіі, як ён нібыта сам парваў яе. Ня важна, што яму маёр яфіменка ставіў нагу на галаву са словамі «мы паліцыя, у штатах бы цябе ўжо застрэлілі» і цягнуў за валасы ў машыну. Судзьдзя (прозьвішча яе ўдакладню) адхіліла хадайніцтва прагледзець відэа мянтоў, зразумела чаму — там выдатна бачна, што ўсё адбывалася зусім ня так, як сьцьвярджалі самі мянты.

Трэцяй была Аксана. Яна адразу запатрабавала адваката, таму быў зроблены перапынак да 14-00. Але і зьяўленьне адваката нічога не зьмяніла. Акабы бессаромна брахалі - той жа яфіменка сьцьвярджаў, што ён падыйшоў да яе, павітаўся, прадставіўся, а яна яму адказала "пошел нафіг, казёл". І г.д. У сапраўднасьці ж яна, абсалютна не супраціўляючыся, прайшла да машыны і села ў яе. 167-ю ёй уляпілі за тое, што ўлёткі былі падпісаныя «Беларускі сацыяльны рух Разам!», а яна нават ня мае да яго аніякага дачыненьня, а атрымала больш за ўсіх.

Асобны пункт гэта маёр яфіменка, у якога пэўна маюцца праблемы з псыхікай (гл. вышэй). Пасьля выхаду з залы паседжаньня адбыўся невялічкі дыялёг зь ім.

— вот что ты врёш, что он не садился на машину

— я такога ня бачыў. затое бачыў як ты Андрэю нагу на галаву ставіў

— может ещё и за волосы хватал?

— і за валасы ў машыну цягнуў

— я так делал и буду делать

А зь якой нянавісьцю ён глядзеў на нас, нават гопы 90-х ня так глядзелі на валасатых, нават ня думаў, што можна так ненавідзець. Так што справа ня толькі ў тым, што ён выслугоўваецца, каб падпалкана нарэшце атрымаць.

Думалі, дамо паказаньні, гэта дапаможа, але ў рэале па-дурному прапалілі імёны й адрасы.