Інфармацыі пра выезд удзельнікаў Плошчы ў Ратамку можна і трэба давяраць. Арганізатары збору - Грамадзянская кампанія "Хопіць!" (www.xopic.info). Ідэя "пікніка" і сустрэч з былымі паплечнікамі, стварэнне адмысловага сайту, форуму не новая.І натуральна, бо ўпершыню я яе пачула і падтрымала ў Жодзінскім ізалятары. Як пасьля высьветлілася, яна завітала не толькі ў нашу камеру: па дарозе ў суд ідэю пабачыцца "пасьля" падтрымалі і хлопцы. У тым, што адразу некалькі арганізацый жадаюць зладзіць падобныя сустрэчы няма нічога дзіўнага, бо на тое яны і арганізацыі, каб нешта арганізоўваць. Канкурэнцыі ў сённяшняй сітуацыі быць не павінна!
Між іншым Ратамка гэта не так ужо і далёка. Калі што не спадабаецца, можна будзе вярнуцца назад, альбо пагуляць ля Менскага мора.