ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ (УКРАІНЫ – пер.) РАЗАМ З МАХНО Музычна-літаратурны андеграўндавы фестываль (23 - 24 жніўня 2006 г., Запарожская вобласць, г. Гуляй-Поле) Мастацкае аб’яднанне "ОsтаNNя Барикада" (“Апошняя Барыкада”) прапаноўвае Святкаванне Дня Незалежнасці (Украіны – пер.), альтэрнатыўнае афіцыйнаму, у гістарычным цэнтры украінскага анархізма - рэзідэнцці Нестара Махно Гуляй-Полі. Максімальная дэмакратызацыя святкавання галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці - уже даўно чакае, паколькі яно цяпер набыла ужо зашмат афіцыёзу, што паступова перастае быць сапраўды народным святам. Такім чынам, Мастацкае аб’яднанне "ОsтаNNя Барикада" паставіла сабе за мэту адрадзіць сапраўдныя максімальна дэмакратычныя святкаванні Дня Незалежнасці – дзяржаўнага свята, якое ідэйна аб’ядноўвае пераважную большасць украінскіх грамадзян. Пры гэтым прадбачаецца правесці святкаванне ў мястэчку Гуляй-Поле (Запарожская вобласць), якое, незважеючы на цяперашнюю непрыкметнасць, насамрэч ёсць адным з найвядомейшых (у еўрапейскіх маштабах) гістарычных аб’ектаў Украіны. Фестываль пад адкрытым небам у Гуляй-Полі зможа прыняць усіх жадаючых, дазволіўшы ім адчуць сапраўдны дух Незалежнасці без афіцыёзу. Час і месца: 23-24 жніўня, горад Гуляй-Поле, гістарычная Бацькаўшчына Нестара Махно. Праграма* Музычныя гурты: "Мертвий Півень" (“Мёртвы певень”) (г. Львоў) "Вертеп" (г. Днепрапятроўск) "Інкунабула" (г. Львоў) "П@п@ Карло" (г. Харкаў) Пісьменнікі: Сяргей Жадан, Юры Андруховіч, Алесь Падэрвянскі, Святлана Паваляева, Андрэй Какацюха, Таня Малярчук, Сашко Ушкалов, Павло Салодзько, Іван Драч. Акрамя канцэртнай праграмы, запланавана правядзенне карнавальна-разважальных акцый і конкурсаў, напрыклад: "Паэтычны фестываль"; "Махноўскія чытанні"; "Гонкі на тачках"; "Таматны лідэр нацыі"; "Паетычны бодзі-арт" Прэзентацыя фільма "Махно" *праграма дапаўняецца. Дадатковая інфармацыя: http://rep-ua.com/music/programa.html
фестываль у Гуляй-полi (пераклад на беларускую).
Powered by Free Software, including
Ruby programming language,
PostgreSQL database.
Samizdat engine is free
software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.