Пракурор г.Бабруйску адмовіўся даваць дазвол на прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці Алеся Чыгіра па прычыне ягонай дэпутацкай недатыкальнасьці, у выніку ўвечары 31 жніўня апошні апынуўся на свабодзе.
Сёньня 1 верасьня суд Ленінскага раёна Бабруйску апраўдаў і другога ўдзельніка ўчорашняй акцыі Максіма Буйніцкага, які быў затрыманы разам з А.Чыгіром. Поўны хэпі энд.