Вось такія бутэлькі з’явіліся ў сталічных крамах. Каго віншаваць са стварэннем новага рэвалюцыйнага брэнда – спецоў кіраўніцтва па ідэалогіі або маркетолагаў калгаса «Светлы шлях»—пакуль невядома. Але ў выніку маем 0.7 літра недарагой (усяго 2900 рублёў!) ідэалагічна вытрыманай моцнай пладова-ягаднай араматызаванай вадкасці са сціплай назвай «АЛЕКСАНДРиЯ». Літары К і Q на налепцы гарантуюць «каралеўскую якасць», а назва мусіць настройваць думкі на дзяржаўны лад.
Насамрэч, ідэя цікавая. Яна яскрава дэманструе, што ў барацьбе за стабільнасьць (а на двары ўсё новыя траблы – рост коштаў на газ, няхілае беспрацоўе, мясцовыя выбары) дзяржава не стамляецца шукаць наватарскія сродкі замест тых, што ўжо не дзейнічаюць. Ідэю варта пашыраць.
Нашмат эфектыўней за бясконцыя селектарныя нарады і пракачку мазгоў з тэлеэкранаў быў бы выпуск цэлай серыі заспакойваючых сродкаў пад агульнай дзяржаўнай маркай «АЛЕКСАНДРиЯ». Напрыклад, ам…