Настроить, Войти
Першая Крытычная маса ў Менску адбылася!
автор гость, дата 2005-05-28 02:07, текущая версия

27 траўня, у пятніцу, трохі пазьней сямі гадзін вечара з плошчы Парыскай камуны (перад оперным тэатрам) стартаваў пелатон раварыстаў колькасьцю блізу 40 чалавек.

Прысутнічалі людзі самага рознага веку (ад 14 да 50, прыкладна), на самых розных апаратах (ад "раскладушак" да трыяльных ровараў). Маршрут быў зьменены спосабам імправізацыі. Атрымалася наступнае: вул. Алаізы Пашкевіч - вул. Максіма Багдановіча - прасп. Машэрава (былы) - вул. Ерусалімская - вул. Варвашэні - прасп. Францыска Скарыны. На Кастрычніцкім пляцы рабілі прывал, каталіся колам (circle pit!). Фінішавалі на Прывакзальным пляцы.

Школьнікі-выпускнікі, якімі быў напоўнены цэнтар, весела віталі нас, а мы іх. Калона перасоўвалася з гіканьнем, сьвістам, песьнямі і пляскамі (на заднім коле). Кіроўца і пасажыры папутнай "соткі" (аўтобуса) радаваліся разам з намі. Нават сустрэчныя аўтамабілісты дабрадушна сігналілі і махалі рукамі.

Суцэльны пазітыў!

Падчас паездкі былі кантакты з ДАІ ў самым пачатку і ў самым канцы. Сьпярша да нас пад'ехалі дзядзі на дзясятцы, спыталі, хто галоўны ("А галоўных у нас няма!" - адказалі мы.) і параілі ехаць па ходніках альбо гуськом па дзесяць чалавек. Мы ветліва пагадзіліся зь імі і паехалі па праезжай частцы ў калону па трое. А на фінішы мы зьнянацку напароліся на патруль. Хутка рассасаліся, а тыя, хто не пасьпеў, сказалі, маўляў, "мы больш ня будзем". Мянты паверылі.

Зусім нечаканай была ўвага СМІ. Прысутнічалі рэпарцёры "Белорусской газеты".

Дзякуй усім, хто прыехаў!