Ну, а ў нас тым часам адбыўся з’езд Саюзу Левых Сілаў!
Спатрэбіўся адзін уік-энд каб камуністы з эсдэкамі забылі пра стагадовыя гістарычныя разборкі і пачалі кагалам змагацца за “рэформы гаспадаркі на рынкавых прынцыпах з гарантыяй сацыяльных правоў працоўных і прыватных прадпрыймальнікаў”.(цыт: з праграмнай заявы СЛС).
Прыкольна – што царская самадзяржаўе было куды больш жорсткім, чым сёняшні лукашэнкаўскі дыктат (толькі ўявіце сябе рымейк курлоўскага растрэлу на новым сталічным вакзале).
Аднак сто гадоў назад у Лёндане левыя уся роўна размежаваліся на фракцыі бальшавікоў і меншавікоў.
Рэактыўная хуткасьць з якой Калякін і Ляўковіч замялі мінулае, выклікаюць шмат чутак: быццам за альянсам БСДП, ПКБ і Надзеі стаяць мулькі Крэмлю, у лаббістаў кааліцыі былі нейкія субьектыўныя амбіцыі, або калякінцы наўмысна адмовіліся да непапулярнага на захадзе іміджу пасьлядоўных ленінцаў.
На маю думку ўся справа ў рацыёне дэлегатаў. Лёнданскі з’езд як вядома адбываўся у піўной, дзе Леніну і Мартаву паміж узаемнымі наездамі напэўна прыходзілася трохі поамачыць горла пінтамі гіннеса. Пра заборыстасьць англійскага хмелю сведчыць гэткая хранічная хвароба брытанскага соцыюму як пабнае хуліганства.
Чарнігаўскі курултай ( зуб даю - сто адсоткава!) не прайшоў без ужываньня дэлегатамі славутых мясцовых марак – “Біле”, “Чарнігаўскае сьветлае” і г.д..
Можна запускаць версію, што чарнігаўскі сурагат, як гэта зказаць, лепш connecting people, асабліва левых.