ГГГ... Абяцую запісаць як мне будзе "чітать маралі" дэкан фізічнага факультэта БДУ за тое, што я не "пошёл ны выборы, і трачу государственный бюджет"
Просты сьмешня словы "Ер Машыны Фальсіфікашэн" пра недастатковую інфармацыю выбарчай кампаніі.
Студэнцкія інтэрнаты БДУ:
Сацпеды нэрвова бегаюць і прымушаюць прагаласаваць датэрмінова наступным чынам: "я хорошо тебя знаю, ты нарушаеш правіла прожіванія, но я на это пока закрывала глаза, но еслі ты не проголосуеш, то ты не будеш заселён в след.году, а может даже выселен в этом". Казала яна гэтым усім нязгодным, а вось "ляхторат" жыве культурна па яе меркаваньню! Намесьнікі дэканаў хадзілі па інтэрнату й "транжіруюшчіх государственный бюджет" шукалі. Ня ведаю, што яны там казалі й чым пагражалі. Я ж, як сапраўдны "пазьнякоўскі гэбіст" на вочы яму ня трапіў, а ў дзень выбараў, калі ператрусвалі ўвесь інтэрнат, я ўцёк без дакумэнтаў у горад! :)
Затое інфармацыя пра байкот была даведзена ўлёткамі Беларускай Салідарнасьці. Гэтыя "замдэкана" ніводнай улёткі хутчэй за ўсё не заўважылі, а можа праігнаравалі (віселі на стэндах амаль кожнага паверха).
Затое сацпедам мы адпосьцілі! На дзьверы "сацпедагогі" мы прыклеілі паперку зь вытрымкамі выбарчага й крымінальнага кодэксаў аб прымушэньні асобы да галасаваньня. Колькі сьмеху ў студэнтаў! :) Таксама такія ж вытрымкі апынуліся й на іншых паверхах.
Гэта толькі БДУ. А наконт БНТУ ведаю, што там хлопца без аніякіх іншых чыньнікаў не дапусьцілі да экзамену, бо "ты не проголосовал досрочно". Гэта ж ужо нейкая дыктатура. Ці ня так?