[Imc-europe] чарговы інфармацыйны чат CEE ў Чацьв 22.02.2007 21:00 па менскім часе (апошні чацьвер месяцу) на канале #europe http://irc.indymedia.org
Мы ў Торуні(PL) хочам паспрабаваць яшчэ раз правесьці інфармацыйны чат па Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе, зноўку у апошні чацьвер месяца:
21:00 UTC+2(Менскі час) Чацьв 22.02.2007 на канале #europe.
Тэхнічная група Торуня абяцае быць лепш падрыхтаванай гэтым разам.
Што могуць людзі прапанаваць у якасьці тэмаў дыскусыі? max? angdraug? Хто заўгодна?
Існуючыя пытаньні:
- Як працуюць imc belarus/hungary/torun/etc? Што атрымліваецца найлепш?
- Ці ёсьць канкрэтныя артыкулы на belarus/hungary/torun/etc, якія маглі б стаць мэтай сумеснай працы?
maxigas Mon Oct 16 15:19:42 PDT 2006
Час дазваляе мне паўдзельнічаць у сустрэчы. Замест спробаў сумеснага напісаньня артыкулу, мне больш цікава зразумець як іншыя калектывы працуюць, вынайсьці прыклады й прыёмы пасьпяховай працы. Я мяркую, што неабходна найлепш цясьней пазнаёміцца, толькі пасьля гэтага ў нас атрымаецца больш шчыльнае супрацоўніцтва. Але, калі будзе канкрэтная прапанова па артыкуле, я магу паспрабаваць паўдзельнічаць у працы.
я таксама спытаюся ў свайго калектыву, ці будзе нехта яшчэ ўдзельнічаць.
[Дададзена вылучэньне].
Калі мы ведаем, што людзі з IMC belarus/hungary/torun хочуць супрацоўнічаць, магчыма мы можам падумаць пра агульную тэму, што цікавіць людзей ва ўсіх трох гэтых месцах, па якой мы маглі б распрацаваць матэрыял для сумеснага артыкула. Мы можам распачаць такую працу “жыўцом” падчас чату (з дапамогай twiki) і кідаць урлы ў чат падчас размовы. Ў прынцыпе гэта можа быць мэтадам працы над ” ідэяльнымі” артыкуламі для глябальнай індымэдыі—які мусілі б быць нечым большым, чым зьвесткамі з аднаго лякальнага IMC.
Як рэдагаваць гэта: стварыце рахунак карыстальніка і ўжывайце разьметку textile syntax.