Настроить, Войти
Прэс-рэліз ЗБС з нагоды адмены льгот
автор гость, дата 2007-05-14 00:08, исходное сообщение

Тым часам ЗБС запрашае студэнтаў на канцэрт на Бангалоры 20 траўня з 17:00. Поўны тэкст прэс-рэлізу ніжэй.

Вітанкі, Студэнт!

Ты, канечне ж, ужо чуў, што ў канцы мая плануецца законапраект па адмене тваіх самых што ні ні ёсць кроўных, законных, традыцыйных студэнцкіх ільготаў - на праезд!

І гэта нягледзячы на тое, што згодна Канстытуцыі (арт.1) наша краіна мае САЦЫЯЛЬНЫ кірунак!

Дзяржаўная прэса і тэлебачанне распаўсюджваюцца на гэтую тэму толькі ў плане: гэта ўсё для народа і на карысць народа. Аднак, калі сабе дэпутаты ільготы скасоўваць не збіраюцца (http://belradio.fm/by/108/reports/3927/), але адмяняюць бясплатныя лекі пенсіянерам, дзецям да 3-х гадоў і ліквідатарам катастрофы на АЭС, то ў гэтым узнікаюць сумненні. Поўны спіс плануемых да адмены ільготаў глядзі тут (http://studfarmat.org/2007/05/08/ilhoty-jakija-zbirajucca-admjanjac.html).

З мэтай супрацьстаяць адмене ільготаў быў створаны спецыяльны моладзевы арганізацыйны камітэт, куды ўвайшлі Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, Моладзь БНФ, Малады Фронт, Вольная Моладзь, БАМП, Грамадзянскі Форум, Маладыя Дэмакраты пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэту.

Заснаваны сайт, прысвечаны вырашэнню праблемы www.stoodle.org. Тут можна знайсці інфармацыю пра ільготы, актуальныя законы, дзеянні студэнтаў супраць адмены ільготаў і самім далучыцца да гэтых дзеянняў. На дадзены момант у многіх універсітэтах вядзецца збор подпісаў супраць адмены ільготаў, хутка будуць дасланыя лісты Старшыню Палаты прадстаўнікоў, Прэзідэнту, дэпутатам, у прафсаюзы з просьбай абараніць ад страшных наступстваў такую слабенькую сац.групу як студэнты Ужо распрацавана стратэгія далейшых дзеянняў у гэтым накірунку. Даведацца пра планы можна будзе, завітаўшы на акцыю-канцэрт, які адбудзецца роўна праз тыдзень - у нядзелю 20 мая а 17.00 на любімай плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Акцыя будзе насіць прынцыпова непалітычны характар і пройдзе пад лозунгамі: "Мы не хочам быць зайцамі" і "Мы супраць адмены ільготаў".

Лагатыпам акцыі стане зайчык - сімвал безбілетнага праезду, якім пагражае студэнтам адмена ільготаў. Плануецца выступ вядомых беларускіх гуртоў. Падрабязней чытай тут: http://studfarmat.org/blogs/studenty-ne-khoczuc-stanavicca-zaicami.html.

А яшчэ лепш - далучайся да дзеянняў, пра якія прачытаў у гэтым лісце. А для гэтага звязвайся па кантактах, змешчаных на сайце, расказвай сябрам і знаёмым пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, і - прыходзь 20 мая на акцыю-канцэрт!

ПРАЯВІ СВАЮ НЕАБЫЯКАВАСЦЬ, ПАКАЖЫ, ШТО СТУДЭНТ ПАЎНАВАРТАСНЫ І АКТЫЎНЫ ГРАМАДЗЯНІН СВАЁЙ КРАІНЫ!

НАС САПРАЎДЫ ШМАТ!

ДА СУСТРЭЧЫ НА БАРЫКАДАХ

Прэсавая служба ЗБС