Настроить, Войти
Сообщение / Слабы лiдар / Изменения
автор s_r, дата 2005-12-23 11:19

>> І яшчэ: лепей слабая дэмакратыя, якой кіруе слабы лідэр, чым моцная дыктатура

З гэтым цалкам магу пагадзiцца. Пры адной заувазе: Апрэч лiдарау, ёсьць яшчэ грамадзтва, i ёсьць фiнансавыя групоукi (расейскiя алiгархi, заходнiя ТНК). Апошнiя маюць вялiкiя магчымасьцi па найме PR-профi i зарганiзаванай прамыукi мазгоу як грамадзтву так i палiтычным лiдарам у краiнах трэцяга сьвету, дзе яны маюць эканамiчныя зацiкауленасьцi. Мэта -- адзiная -- падвышэньне прыбыткау.

i згаданая слабая дэмакратыя са слабым лiдарам -- добры варыянт толькi пры моцным грамадзтве. Пры грамадзтве, дзе большасьць людзей здольная да якаснага крытычнага аналiзу палiтычных i эканамiчных рашэньняу, да самаарганiзацыi, дзе яны здольныя прымусiць "лiдарау" быць выканауцамi сваёй волi, прызначаць i здымаць iх паводле сваёй волi. i пры гэтым маюць добры iмунiтэт да PR-апрацовак нават самага моцнага узроуню.

Пакуль задачы падвышэньня сьвядомасьцi грамадзтва да такога узроуню не выкананыя (i ня тое што ня выкананыя -- нават не усьвядомленыя на шырокiм узроунi) -- нiякага меншага зла ад "слабой дэмакратыi" ня будзе. Будзе хутка усталяваная дыктатура ТНК або алiгархау, прычым ня толькi з марыянэткавым лiдарам, а i з марыянэткавым насельнiцтвам.

i насельнiцтва як i зараз будзе не зауважаць гэтае дыктатуры, а калi й зауважыць - будзе ня у стане знайсьцi для сябе ролю у арганiзацыi працэсу супрацiву.

Памятайце пра гэта.