Настроить, Войти
Сообщение / КДБ ў БНТУ / Изменения
автор a., дата 2006-04-21 17:48
автор a., дата 2006-04-21 17:48

Абмеркаваньне ў ЖЖ

Сёньня выклікалі ў дэканат і папрасілі падпісаць паперку аб тым, што я “извещен” і абавязаны прыйсьці на сустрэчу невядома з кім у рэктараце заўтра а 12-30. Размова будзе хутчэй за ўсё весьціся пра падзеі 19-25 сакавіка, таму што выклікаюць туды толькі людзей, якія якімсьці чынам там прымалі ўдзел. Па словах дэкана, хутчэй за ўсё, на сустрэчы будуць прысутнічаць КДБісты. Ведаю, што акрамя мяне з факультэта туды запросяць/запрасілі яшчэ каля 10 чалавек.

Обычно при беседе с “органавтами” хороший результат даёт использование односложных отрицательных ответов и непонимание намёков. Главное – не дать втянуть себя в содержательный разговор. “Не знаю”, “не видел”, “всё было по личной инициативе”, “никакого мнения не имею”. … к словестной эквилибристике они готовы всяко лучше, чем допрашиваемый. Потому – чем проще, тем лучше. И – не давать втянуть себя в разговор. Потому что в беседе на отвлечённые темы с опытным оперативником сам не заметишь, как всё ему нужное скажешь. А потом твоими же словами тебя начнут шантажировать.

Паведамленьне на studenty.by

Ён назваў сябе старэйшым ўпаўнаважаным Камітэта Дзяржаўнай Бясьпекі Сьвістуном Дзьмітрыем Міхайлавічам. … Размова з Андрэем цягнулася даволі доўга, і ў часе яе спадар Сьвістун прапаноўваў Андрэю працу ў КДБ. На адмову Андрэя супрацоўнік КДБ паабяцаў студэнту праблемы ў здачы сэсіі. … Цікавы факт адзначаюць большасьць студэнтаў, зь якімі размаўляў спадар Сьвістун: супрацоўнік КДБ прасіў паглядзець сьпіс нумароў у адраснай кніжцы на іх мабільным тэлефоне. КДБшнік тлумачыў гэта тым, што яму цікава ведаць, з кім камунікуюць студэнты.