Тэрмін утрымання пад вартай абвінавачанага “па справе анархістаў” Міколы Дзядка працягнуты да 6 сакавіка, а тэрмін следства па яго справе – да 12 красавіка.
Нядаўна Мікалая Дзядка дапыталі ў якасці сведкі і па справе аб нападзе на будынак КДБ ў Бабруйску. Пры гэтым падчас падзей у Бабруйску “сведка” не мог быць на месцы інцыдэнту – ён ужо знаходзіўся пад вартай у Менску. Невядомыя закідалі будынак КДБ у Бабруйску бутэлькамі з запаляльнай сумессю у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. Мікола Дзядок разам з некалькімі моладзевымі актывістамі былі затрыманы ў Менску яшчэ 3 верасня. Не выключана, што гэты “бабруйскі інцыдэнт” будзе далучаны да агульнай крымінальнай справы, дзе ўжо фігуруюць эпізоды, калі будынкі ўстановаў былі закіданы бутэлькамі з запаляльнай сумессю. Ігарю Аліневічу, Максіму Веткіну і Аляксандру Францкевічу тэрмін утрымання пад вартай таксама быў працягнуты да красавіка. Зараз Мікола Дзядок утрымліваецца пад вартай у жодзінскай турме №8, Ігар Аліневіч – у “амерыканцы”, Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч знаходзяцца ў менскім СІЗА. Магчыма, бліжэйшым часам у дачыненні да іх будзе пашырана фармуліроўка абвінавачання. Па словах сяброў арыштаваных, да іх даходзяць не ўсе лісты. Самі арыштанты пішуць, што пасланні да іх ідуць даволі доўга, часам нават з Мінску ліст ідзе аж да двух тыдняў. Мы прыводзім некалькі вытрымак з лістоў Міколы Дзядка, якія даюць уяўленне аб умовах утрымання анархістаў у турме.
З ліста № 7 ад 14.12.2010:
|
“Паціху атрымліваю навіны, хоць і ў абмежаванай колькасці. Ведаю, што Ігара ўтрымліваюць ва ўмовах строгай ізаляцыі. Ну і ўвогуле, адчуваю, усё хутка вырашыцца і суд будзе вельмі гучным, асабліва ўлічваючы сказанае АГЛ на “усебеларускім сходзе”. Яго нам, дарэчы, транслявалі тут праз радыёкропку ад пачатку да канца.
|
  |
  |
  |
“Паціху атрымліваю навіны, хоць і ў абмежаванай колькасці. Ведаю, што Ігара ўтрымліваюць ва ўмовах строгай ізаляцыі. Ну і ўвогуле, адчуваю, усё хутка вырашыцца і суд будзе вельмі гучным, асабліва ўлічваючы сказанае АГЛ на “усебеларускім сходзе”. Яго нам, дарэчы, транслявалі тут праз радыёкропку ад пачатку да канца.
|
Яшчэ мне па падпісцы прыходзіць “Саўбелка”. Змест яе зараз больш чым напалову складаецца з прапаганды. Доўгае чытанне гэтай газеты павяргае мяне ў жах і засмучэнне. Таму чытаю пакрыху
Яшчэ мне ў хату загналі, нарэшце, тэлік… Тэлік, дарэчы, ловіць толькі адну перадачу (то бок канал) – АНТ, паколькі ні антэнку з узмацняльнікам, ні двайнік, ні падаўжальнік не дазволілі. Ну, хоць так
|
Наконт таго, што ты мне раіш пачытаць, гэта, канечне, крута, але тут бібліятэкар выдае 1 раз на 2 тыдні 5 кніжак на хату: якія патрапяцца, такія патрапяцца. Так што выбіраць не даводзіццаJ Ну я напісаў заяву з просьбай выдаць пэўныя кнігі – паглядзім, што будзе”.
|
Наконт таго, што ты мне раіш пачытаць, гэта, канечне, крута, але тут бібліятэкар выдае 1 раз на 2 тыдні 5 кніжак на хату: якія патрапяцца, такія патрапяцца. Так што выбіраць не даводзіцца. Ну я напісаў заяву з просьбай выдаць пэўныя кнігі – паглядзім, што будзе”.
|
З ліста N 8 ад 22.12.2010:
|
“Вялікі дзякуй за паштовачкі. Яны прыйшліся вельмі дарэчы. Карэспандэнцыі мне і напраўду прыходзіць даволі шмат. Нядаўна нават прыйшла паштоўка ад амбасадара Швецыі…
|
  |
  |
Сукамернікі ў мяне ў цэлым нармальныя. Пераважная большасць – моладзь (да 30 гадоў). З санчасткі выпісалі ўжо даўно. Хварэць тут – вельмі і вельмі кепска, бо няма магчымасці нават паляжаць, а каб атрымаць хаця б мінімальную мед.дапамогу, трэба яшчэ пастарацца.
|
“Вялікі дзякуй за паштовачкі. Яны прыйшліся вельмі дарэчы. Карэспандэнцыі мне і напраўду прыходзіць даволі шмат.
|
  |
У Менску зараз, напэўна, прыгожа, кругом перадсвяточны ажыятаж. Хоць ты кажаш, што ўпрыгожаны ён жудасна. Але тут упрыгажэнняў наогул ніякіх няма, так што я і на тыя рады б паглядзець.
|
Сукамернікі ў мяне ў цэлым нармальныя. Пераважная большасць – моладзь (да 30 гадоў).
|
  |
…Я ўражаны размахам акцыяў. Спадзяюся, хутка іх не давядзецца праводзіць з-за нашага вызвалення. Лісты мне прыходзілі пакуль толькі з Піцера і Гародні. А вось лісты, напрыклад, з Прагі сюды, хутчэй за ўсё, не прапусцяць, бо напісаны яна замежнай мове. З мінскіх лістоў да мне даўжэй за ўсё ідуць ад Шапуцькі. Па 2 тыдні ў адзін бок. Шматузроўневы кантроль…
|
З санчасткі выпісалі ўжо даўно. Хварэць тут – вельмі і вельмі кепска, бо няма магчымасці нават паляжаць, а каб атрымаць хаця б мінімальную мед.дапамогу, трэба яшчэ пастарацца.
|
Апошні допыт у мяне быў 2 тыдні таму, дапытвалі мяне па справе аб нападзе на Бабруйскае КДБ. Іду як сведка (!), хоць на момант нападу знаходзіўся на Валадарцы. Цуды :)”.
З ліста N 9 ад 13.01.2011:
|
  |
  |
“Так, тое, што на волі поўная “весялуха”, я ўжо ведаю. Людзі пішуць, газеты прыходзяць. Каментаваць гэта няма чаго – і так усё зразумела. Цікава толькі, што будзе далей.
|
_Што тычыць маіх справаў – мне працягнуць тэрмін утрымання пад вартай да 12 красавіка. Во як. Я, праўда, не разумею, як гэта збіраюцца яны рабіць у абыход КПК, у мяне ж 6 месяцаў сканчаюцца 6 сакавіка… Так у мяне ўсё нармалёва. Пад Новы год прыйшла куча віншаванняў і ўвогуле лістоў. Ад цябе паштоўка таксама прыйшла, дзякуй._
Яшчэ я чуў, што да многіх рэпрэсаваных 19-га не пускаюць адвакатаў. Калі так, то гэта ўвогуле жэсць…
|
  |
…Быў у нас тут нядаўна “бібліятэчны абход” – цяпер чытаю Яфрэмава, на чарзе Чэхаў і Тургенеў :)”
|
  |
  |
|