Занепакоенасьць выклікае і сама сітуацыя з «перазатрыманнямі». Згодна з дзеючымі працэдурамі, дакладна устаноўленымі дзеючым заканадаўствам (Крымінальна-працэсуальным кодэксам), па артыкуле 339 КК частцы 1 і частцы 2 затрыманне не павінна перавышаць 3 сутак. У дадзеным выпадку, следчыя органы выкарыстоўвалі затрыманне спачатку па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду, затым – па падазрэнні ў нападзе на Федэрацыю прафсаюзаў, затым яшчэ пад нейкай іншай новай падставе. Такім чынам, груба парушаліся правы затрыманых.
Таксама нашым арганізацыям сталі вядомыя факты псіхалагічнага ціску на затрыманых. У выніку, падчас аднаго з допытаў актывістка Таццяна Семянішчава паспрабавала перарэзаць вены рук канцылярскія нажом. Ад іншых актывістаў патрабавалі паказаньняў аб вінаватасці Мікалая Дзядка па пададзеным абвінавачванні, прычым у зваротным выпадку супрацоўнікі міліцыі пагражалі дапытваемым неадкладным затрыманнем і іншымі «праблемамі».
На дадзены момант у зняволенні па-ранейшаму знаходзяцца Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч (ён абвінавачваецца ў тым, што здымаў на відэакамеру напад невядомых асобаў на РАУС у г. Салігорску, калі ў маі 2010 года ў будынак аддзялення міліцыі былі кінутыя 2 бутэлькі з запальнай сумессю), а таксама паўторна затрыманы раней выпушчаны на волю актывіст-анархіст Сяргей Слюсар ў г. Бабруйску (на гэты раз ён падазраецца ў тым, што кінуў "кактэйль Молатава» у будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі ў горадзе Бабруйску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 г.).
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека і ПЦ «Вясна» лічаць недапушчальнымі адвольныя затрыманні і ўзмацненне ціску на актывістаў моладзевых рухаў, якія суправаджаюцца парушэннем працэсуальных нормаў з боку следчых органаў. Нашы арганізацыю патрабуюць спыніць гэтыя супрацьпраўныя дзеянні і неадкладна вызваліць затрыманых.
Источник