31 сакавіка - у дзень папярэдне плянаванай чарговай інаўгурацыі вечна першага прэзыдэнта (якая хутчэй за ўсё будзе перанесеная) - рыхтуецца шырокамаштабная акцыя "Чорная метка для Рыгорыча". Сутнасьць акцыі ў наступным: у гэты дзень паўсюль завязваць чорныя стужкі - на слупах, дрэвах, агароджах, на поручнях у транспарце (асабліва мэтро), на дзьвярах крамаў і ўстановаў і г.д. Прычым рабіць гэта пэрманэнтна зранку да вечара - каб камунальныя службы апэратыўна не маглі іх зрываць (калі іх будзе шмат і яны ўвесь час будуць аднаўляцца гэта будзе ўвогуле немагчыма). Да таго ж калі яшчэ сканцэнтравацца на цэнтры гораду, то эфэкт будзе ўражны.
Акцыя праводзіцца ў знак салідарнасьці з тымі людзьмі, што пацярпелі або апынуліся за кратамі падчас масавых пратэстаў на мінулым тыдні, а таксама яскрава прадэманструе, што бацька рана радуецца сваёй элегантнай перамозе над "алькаголікамі і наркаманамі".
Трэба да 31-га паведаміць пра акцыю як мага больш шырокаму колу людзей, каб запасаліся чорнымі стужкамі (іх можна нарэзаць са старых шмотак альбо набыць танны кавалак матэрыі). Усё, што патрабуецца ад кожнага грамадзяніна - гэта павязваць гэтыя стужкі па дарозе, куды б яны ні йшлі.
Акцыя ўжо будзе падтрыманая ў розных краінах каля беларускіх амбасадаў і кансулатаў.
Тым ня менш, варта і надалей паведамляць пра акцыю ўсім нашым сябрам па-за межамі Беларусі, каб падтрымалі і 31-га завязалі чорнымі стужкамі ўсе амбасады Беларусі і прылеглую тэрыторыю.
Неўзабаве тут будзе вывешаны ПДФ макету ўлёткі, у якой будзе тлумачыцца сэнс гэтай акцыі.