Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Люстрацыя
Содержание
Каб стаць журналістам, мытнікам ці юрыстам, будзе патрэбны дазвол выканкаму 22 ноября 2007 Еўрарадыё даведалася падрабязнасці прапанаваных змяненняў у правілы прыёму ў ВНУ. Абітурыент, які не атрымаў рэкамендацыі ад чыноўнікаў, не зможа падаваць дакументы ў абраную ім ВНУ, нават калі ўсе тэсты здадзеныя на 100 балаў. Атрымаць такі дазвол школьнікам трэба будзе да 30 красавіка. У Беларусі плануюць увесці савецкую сістэму атрымання рэкамендацый для абітурыентаў. Калі вы хочаце стаць, напрыклад, журналістам, правазнаўцам, мытнікам, міжнароднікам, трэба, каб гэтага хацелі і ўлады. Новыя правілы прыёму яшчэ не зацверджаны прэзідэнтам. Але ужо зараз вядома пра самую скандальную прапанову ад Мінадукацыі. Старшыня камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч пагадзіўся зачытаць Еўрарадыё змест дакумента: Уладзімір Здановіч: _“У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях, па якіх прад’яўляюцца асаблівые патрабаванні: дзяржаўнае кіраванне, дзяржаўнае кіраванне і права, дзяржаўнае кіраванне і эканоміка, міжнародныя адносіны, міжнароднае права, правазнаўства, эканамічнае права, журналістыка, міжнародная журналістыка, мытная справа, - маюць права ўдзельнічаць асобы, якія прайшлі прафарыентацыйнае сумоўе ў выканаўчых камітэтах базавага ўзроўню або мясцовых адміністрацый па месцы навучання (працы) або жыхарства і атрымалі рэкамендацыі для паступлення ў ВНУ па выбранай спецыяльнасці”_. "via ЭРБ":http://belradio.fm
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.