Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Брудны транзіт
Содержание
Расійская кампанія “Захад-Транснафтапрадукт” цалкам кампенсавала страты, нанесеныя дзвюма аварыямі на нафтапрадуктаправодах на тэрыторыі Беларусі. Гэта больш за 14 мільярдаў рублёў. Аднак да кампаніі магчымыя новыя пазовы. Як паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны, працягваецца маніторынг забруджаных участкаў на Віцебшчыне. *Існуе небяспека паўторнага забруджвання*, якое, як мяркуюць спецыялісты, можа адбыцца *вясной*. Нафтапрадукты, што засталіся ў глебе, не толькі кепска паўплываюць на расліны, але могуць патрапіць з талай вадою ў рэкі, паведамляе ОНТ. Нагадаем, аварыі на ўчастках нафтаправодаў “Унеча-Вентспілс” і “Унеча-Полацк”, якія знаходзяцца на балансе расійскай кампаніі, адбыліся летась. Забруджанымі аказаліся рэкі Ула і Заходняя Дзвіна. Крыніца:http://belradio.fm/by/368/news/12555/
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.