Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Нарадзі прэзідэнта
Содержание
Ты кажаш, голкай цэнзуры зашыты твой рот, і ванітоўней, чым сёньня, ужо ня будзе. А па мне, ўсё ў тваіх руках, пакладзеных на жывот: нарадзі прэзыдэнта, якога хочаш, – сабе і людзям. Ты кажаш, Народ і Мова заняпалі дашчэнту. Дык за чым затрымка? Нарадзі прэзыдэнта. Скажы сабе: “Як спадарыні Лінкальн і Кенэдзі”, – і нарадзі. І ён вырасьце й зможа ўсё зло на сьвеце змагчы: Папа Рымскі будзе сядзець ля яго зьлева, Голуб Міру будзе сядзець у яго на плячы, а ля ног яго – Брытанская каралева, – бо вы малайцом, мамаша, усё зрабілі, як трэба, і цяпер усё будзе іменем Айца і Сына, І арол дэмакратыі будзе лунаць над тваёй краінай, хоць, магчыма, там будзе банальнае мірнае неба. І ты – прычына таго, што здохла нешта вялікае ў лесе – прымаючы ў пасьляродавым журналістаў маленькімі групкамі, адмовішся ад вілы ў Ніцы й на радасьць кансэрватыўнай прэсе аддасі перавагу хутару недзе пад Крупкамі. Ты пасадзіш ля хаты півоні, флоксы і мак. Ён штурхаецца ножкай – гэта харошы знак. Адчуваеш - ва ўлоньні віруе плацэнта? Нарадзі прэзідэнта. <a href="http://users.livejournal.com/maryjka_/338649.html/"> крыніца </a>
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.