Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Тэкст улёткі
Содержание
h1. Розбрат — свабодная прастора ў несвабодным свеце Розбрат — гэта сквот (будынкі, самастойна занятыя іхнымі жыхарамі), які знаходзіцца ў польскім городзе Познань. Некалі, у 1994 годзе, ён пачаўся як жыллёвы праект, але хутка вырас у значны сацыяльна-палітычна-культурны цэнтр, у якім кожны год праводзілася шмат розных мерапрыемстваў: выставы, лекцыі, дэбаты, вечарыны, канцэрты, фестывалі графіці. На сквоце працуюць веламайстэрня, дзе кожны можа навучыцца рамантаваць свой ровар, бібліятэка, Вольны ўніверсітэт. Не менш важна, што ўдзельнікамі калектыву былі арганізаваныя безліч дэманстрацый і пратэстаў. Захоўваючы аўтаномію, жыхары Розбрату заўжды былі адкрытымі да іншых. Гэта свабодная прастора, адкрытая новым ідэям, якія вядуць да свету без прыгнёту, эксплуатацыі, дыскрымінацыі, кантролю. Удзельнікі калектыву ўдзельнічаюць у дзейнасці Федэрацыі Анархістаў, Антываеннай кааліцыі Познані, «Ежы замест бомб», незалежнага прафсаюза «Працоўная ініцыятыва» і іншых ініцыятыў. *Сёння Розбрату пагражае высяленне.* Асноўная частка тэрыторыі сквоту некалі належала фірме, якая заклала гэтую тэрыторыю банку, а потым паспяхова збанкрутавала. У 1994 годзе гэтая, тады нікому не патрэбная, тэрыторыя была занятая групай познаньскіх контркультуршчыкаў. Некалькі год таму тлустыя банкіры згадалі, што недзе ёсць участак зямлі, які, нібыта, належыць ім. А на жыхароў пляваць, бо капіталістам заўжды пляваць на «ніжэйшыя класы». На працягу многіх месяцаў удзельнікі калектыву Розбрата вядуць барацьбу супраць банку і гарадскіх улад, якія яго падтрымліваюць. У маі 2009 году па ўсім свеце адбыліся акцыі ў падтрымку Розбрата, у тым ліку дэмастрацыя ў самой Познані. Гэтыя акцыі паказалі, што Розбрат падтрымліваюць не толькі разнастайныя актывісты і шматлікія арганізацыі, але і звычайныя жыхары Познані. Тады ніхто не адважыўся купіць выстаўленую на аўкцыён тэрыторыю сквоту. Сёлета 26-га сакавіка яе ізноў выстаўляюць на аўкцыён. Але гэта пытанне не толькі Розбрата. Рэгулярна мы даведваемся, што недзе на аўтаномную прастору быў абрынуты ўвесь рэпрэсіўны апарат дзяржавы, а недзе выселілі чарговы сквот. Застаецца ўсё менш і менш месцаў, незалежных ад капіталу і дзяржавы. Недзе заціскаюць гайкі працоўнага заканадаўства, пакідаючы ўсё менш правоў пралетарыяту. А недзе ўводзяць агульную дактыласкапію. Мы заклікаем усіх свабоднамыслячых людзей падтрымаць барацьбу калектыву Розбрата. У салідарнасці наша сіла! *Розбрат застаецца! Rozbrat zostaje!*
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.