Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Асуджаны Алесь Бяляцкi
Содержание
!>/content/valerikpunk/25132.jpg! Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвесціць прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму 11.00 Паседжаньне пачалося. Судзьдзя Сяргей Бандарэнка чытае прысуд. На просьбу Бяляцкага зачытваецца ўвесь прысуд. А выніковая частка будзе перакладацца на беларускую мову. Судзьдзя чытае: суд устанавіў ухіленьне Бяляцкага ад падаткаў, зачытвае тыя ж лічбы атрыманых ім прыбыткаў, што і называліся пракурорам. Судзьдзя чытае скарагаворкай. Ён запавольвае чытаньне толькі на лічбах (Радыё Свабода). 11-20. Суд прызнаў віну даказанай. Тацяна Равяка дастала вялікі плакат "Свабоду Бяляцкаму" з партрэтам правабаронцы за кратамі. Ахова і судзьдзя ніяк не рэагуюць.Равяка павярнула плякат, каб бачылі ва ўсіх кутках залі. На плакаце напісана: «Свабоду Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзыдэнту міжнароднай федэрацыі правоў чалавека». (Радыё Свабода). 11-30. Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Маёмасьць абвінавачанага, у тым ліку і зарэгістраваную на іншых асобаў, адабраць дзеля выкананньня прысуду. Паводле рашэньне суду, Бяляцкі мусіць сплаціць 721 мільёнаў стратаў і 36 мільёнаў дзяржаўнай пошліны. 11-50. Людзі не разыходзяцца. Амбасадар Літвы выказаў падтрымку жонцы Бяляцкага. Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў "неадкладна і безумоўна". Пра гэта заявіў журналістам 24 лістапада часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан адразу пасля вынясеньня прысуду Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН. Паводле spring96.org
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.