Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Мікалай Дзядок у карцары
Содержание
Сення ў папраўчай калоніі №15 бацькам Мікалая Дзядка паведамілі, што той пакараны 5 суткамі штрафнога ізалятару. Выйдзе з карцару Мікалай ужо заўтра, 17 сакавіка. Прычына - чарговае парушэнне правілаў калоніі. Гэта ўжо шостае парушэнне правілаў унутранага распарадку, якое мае Дзядок - папярэдне яго пазбавілі 1 перадачы і знізілі суму для набыцця прадуктаў першай неабходнасці да 1 базавай велічыні (35 000 рублёў) на год. У сувязі з гэтым на паседжанні камісіі па вырашэнні пытання аб замене пакарання больш мяккім, якое прайшло 6 сакавіка 2012 г., Дзядку было ў замене адмоўлена "да змены ступені атэстацыі", гэта значыць, калі ён перастане лічыцца злосным парушальнікам правілаў калоніі. Нагадаем, што кожнае парушэнне доўжыцца мінімум 1 год. Таксама вядома, што 1 сакавіка Мікалая ў калоніі зноў наведаў супрацоўнік ГУБОП Аляксандр Ліцвінскі, які кіраваў зачысткай анархістаў восенню 2010 году. Ён быў надта незадаволены тым, што інфармацыя пра яго папярэдні візіт была апублікаваная ў незалежных СМІ. Да ўсяго, Мікола ўжо 3 тыдні не атрымлівае лістоў ад сваёй жонкі, Валерыі Хоцінай. У сувязі з гэтым на імя начальніка калоніі была накіравана адмысловая скарга.
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.