Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Аўтазакі замест ежы
Содержание
*Гэта здарылася 24 сакавіка. Як зараз памятаю. Субота. Выходны дзень. Мае сябры і знаёмыя з “Ежы замест бомбаў” запрасілі мяне на дабрачынны канцэрт у падтрымку іх ініцыятывы. Канцэрт праходзіў у клубе “Йо-ма-йо”, што месціцца ў ДК МТЗ.* Каля сямі гадзін вечара. Я стаю ля барнай стойкі і замаўляю куфаль “Старажытнага”. Пачынае граць першы гурт. Я раблю першы глыток і тут пачынаецца … У клуб урываецца спецназ. _“Рукі ўгару, с....кі!”_, _“Стаць да сцяны, піда...ы!”_. Ніхто не прадстаўляецца, нічога не тлумачыць. Мяне пхнулі тварам у падлогу, заламалі рукі і запіхнулі ў аўтазак. Завезлі ў Цэнтральны РАУС. Там таксама нічога не тлумачаць. Прымушаюць здаваць адбіткі пальцаў, сліну на ДНК. Я адмовіўся. Міліцыянты ўвесь час лаяюцца матам, пагражаюць фізічнай расправай. Позна ноччу большую частку адпусцілі. Мяне і яшчэ больш дзесятка чалавек завезлі на Акрэсціна. У панядзелак – суд. Як вынік, штраф альбо суткі. Што гэта было? Гэта страшны сон? Афіцыйна міліцыя паведаміла, што у клубе шукалі наркотыкі. Нічога не знайшлі. На мінскія кропкі па радачы бясплатнай ежы міліцыя прыходзіла не раз. Ды не толькі міліцыя. Супрацоўнікі КДБ таксама там былі. Усіх неаднаразова затымлівалі, перапісвалі дадзеныя і адпускалі. Гэтым не скончылася. Пачалі хадзіць на канцэрты. Потым пачалі выклікаць маладых людзей у РАУСы. Патрабавалі запоўніць адмысловыя анкеты на прыналежнасць да анрахісцкага руху. У анкетах былі, напрыклад, такія пытанні: _“Ці з'яўляешся ты анархістам?”_, _“Ці ўдзельнічаў ты ў якіхсці несанкцыянаваных акцыях?”_, _“Ці ходзіш ты на канцэрты альтэрнатыўнай музыкі? Дзе яны праходзяць?”_ То бок, карныя органы збіраюць інфармацыю пра актыўную моладзь, погляды якой разыходзяцца з дзяржаўнай ідэалогіяй. Вось ужо і пасля затрыманняў на канцэрце на сайтах анархістаў з'яўляюцца першыя звесткі пра наведванні супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю моладзёнаў, якія былі затрыманы. Мэта спецслужбаў – падавіць любую ініцыятыву, якая сыходзіць не ад іх. Прынізіць і запалохаць! Забіць у зародку! Таму ўсіх перапісаць і паставіць на ўлік! Цікавасць да анархістаў, панкаў і іншых неблаганадзейных элементаў з боку спеслужбаў узнікла не ўчора. Пасля таго, як за напад на расійскую амбасаду ды іншыя акцыі падобнага кшталту за краты трапілі трое анархістаў, а за атаку на Бабруйскае КДБ трох маладзёнаў асудзілі да сямі гадоў зняволення, цікавасць з боку органаў да гэтай плыні апазіцыйнага руху Беларусі толькі ўзмацнілася. Анархісты альбо блізкія па поглядах да іх людзі ладзяць па Беларусі розныя інцыятывы. У тым ліку, “Ежу замест бомбаў”, у падтрымку якой і праводзіўся дадзены канцэрт. Сама ініцыятыва “Ежа замест бомбаў” узнікла ў ЗША у 80-ых як пратэст супраць мілітарызма і абяздолення насельніцтва. У Беларусі яна з'явілася ў 2005 годзе. Неабыякавая моладзь на свае уласны сродкі штосуботу і штонядзелю корміць бяздомных людзей гарачай вегетарыянскай ежай. Такім чынам яны пратэстуюць супраць выдаткавання вялізных бюджэтных сродкаў на ўзбраенне, у той час, як у краіне існуюць людзі, у якіх не хапе грошай на ежу. Чаму такая цікаўнасць з боку спецслужбаў да панкаў ды сацыяльна актыўнай моладзі, чые погляды блізкія анархізму? Адказ просты – спецслужбы складаюць чорныя спісы прыхільнікаў анархізму альбо блізкіх да іх па поглядах маладых людзей. Калі такая база па апазіцыйным дзеячам складзена, пра што сведчаць хаця б тыя ж спісы невыязных, то па анархістах трэба яшчэ папрацаваць. Вы спытаеце, чаму яны дзейнічаюць так нязграбна, складаючы сваю базу «неблаганадзейных»? А іх проста па-іншаму не вучылі. Па-іншаму яны не могуць.
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.