Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
В продолжение темы
Содержание
<p>2 сакавіка, падчас затрымання, якія адбываліся каля Кастрычніцкага РУУС Мінска, дзе знаходзіўся лідар партыі Аляксандр Казулін было затрымана вельмі шмат людзей з каманды кандыдата ў прэзідэнты. Сярод іх былі затрымана 5 чалавекі з ліку партыйнай моладзі, яшчэ па 3 вялася стральба з пісталета. </p> <p>Так малады сацыял-дэмакрат, міжнародны сакратар партыі Уладзімір Севярын быў моцна ізбіты пры затрыманні і некалькі гадзінаў з пагоршаным здароўем правёў у Ленінскім РУУСе, сярод затрыманай партыйнай моладзі былі таксама і сябра ЦК партыі Зміцер Крук, скарбнік БСДП Павел Гормаш, Мікола Цяцёркін, Вольга Тумідай. </p> <p> Вось што пра адбыўшаеся распавёў Павел Гормаш: </p> <p> "Усё пачалося вельміт нечакана, прынамсі для мяне. Я ехаў на працу, а тут патэлефанавалі са штаба Казуліна. Сказалі, што яго забралі і ізбілі. Я ўсё кінуў і паехаў у РУВД. Там ужо было чалавек 30. Жонка, брат, дачка, журналісты, партыйцы. Усе сабіраліся дастаткова спантанна і неарганізавана. Міліцыі было болей. Больш за ўсё прыцягвалі на сябе ўвагу людзі ў цывільным, якія, як пасля я зразумеў па фатаздымках і бралі Казуліна каля ДК чыгуначнікаў. З усяго натоўпу выдзяляўся брат Казуліна, які крычаў: "Да там мой брат, яго там зараз забіваюць…" Рваўся ва ўнутар. Ураджвае. Сапраўдны мужык. Як пасля даведаўся ў яго ў РУВД, ён і сам працаваў у міліцыі. У нейкі момант пад’ехаў аўтобус з цёмнымі вокнамі. І тут я пачуў зусім побач ціхі шэпт: "дзве хвіліны". А праз дзве хвіліны – крык – "Працуем!" Тут людзі ў цывільным хватаюць брата Казуліна і цягнуць яго да аўтобусу. Мужыкі, што побач былі – за яго. Міліцыя побач стаяла і нічога не рабіла, быццам бы ўсяго гэтага не было, а іншыя "працуюць". Тут і Уладзіміра Севярына пацягнулі. Я хватаюся за яго вопратку, пасля за ногі – так і мяне зацягнулі. Запакавалі нас у аўтобус за 5 хвілін. Аднаму галаву разбілі. Івану Лабачову, сябру партыі (які дарэчы таксама ў мінулым мент – 29 адслужыў) рэбры паламалі. Але болей ўсяго дасталося хлопцу з Камсамолкі – увесь аўтобус быў заліты крывёй. Ужо ў аўтобусе пачуў стрэбы. Аказалася што стралялі па машыне, дзе сядзелі Юра Радзівіл і дзве маладыя сацыял-дэмакраткі… Пратакол затрымання складаць адмовіліся – значыцца нас як бы і не было. Пасля пачалі выклікаць па аднаму на вобыск, заснялі на відэа, узялі адбіткі пальцаў – як у злачынцаў нейкіх. Толькі а 7 гадзіне вечара аформілі 156 артыкул – "за хуліганства". Абвінавацілі, што я напаў на супрацоўнікаў міліцыі… Бог ім суддзя. Каля 19-30 адпусцілі".
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.