Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Палаточный городок взят штурмом
Содержание
В три часа ночи начался штурм палаточного легаря силами ОМОНа. Все участники лагеря (по предварительным данным больше 400 человек) задержаны и в данный момент находятся на Окрестина. Хроника событий от "Радыё Свабода":http://svaboda.org/ *3:00 Магчыма, рыхтуецца штурм плошчы* Толькі што на плошчу падагналі некалькі аўтобусаў. Тут зьявілася некалькі дзясяткаў байцоў спэцназу. Падпалкоўнік папрасіў усіх журналістаў выйсьці за ланцужок міліцыянтаў "у мэтах асабістай бясьпекі". На плошчы зьявілася шмат людзей у цывільным. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!" і "Міліцыя з народам!" Адчуваецца вялікая напружанасьць На тым баку праспэкта Скарыны (Незалежнасьці) зьявіліся больш міліцыянтаў. *3:07 Рыхтуецца штурм лягеру* На Кастрычніцкую плошчу падагналі шэсьць грузавікоў МАЗ, поўныя спэцназаўцаў, у бронекамізэльках, у шлемах і з дручкамі. Журналістаў не пускаюць бліжэй, чым за 50 мэтраў. Цяпер ёсьць дадатковы ланцуг спэцназаўцаў у шлемах. Увесь лягер абкружаны двайным колам. Людзі маўчаць. Ім усім загадалі сесьці на зямлю праз мэгафон. Грукат грузавікоў заглушае ўсё. Міліцыянты нешта аб'яўляюць у мэгафон, але нічога не чуваць. Дзьверы грузавікоў адчыняюцца, зь іх выскокваюць спэцназаўцы. *3:10 пачаўся штурм і затрыманьні* Спэцназаўцы людзей гвалтам вядуць у браніраваныя МАЗ'ы. З двух бакоў стаяць па чатыры машыны. Людзі крычаць. Іх вельмі хутка загружаюць у гэтыя машыны. Людзі супраціўляюцца. Яны ўзяліся за рукі. Трымаюць адзін аднаго. Але іх вырываюць па адным. У першую чаргу вырываюць людзей з краю. *3:15 Ідзе штурм лягеру, людзей грузяць у браніраваныя МАЗ'ы* Тры з шасьці МАЗаў ужо поўныя людзей. Яны, відаць, хутка ад'едуць. МАЗ'ы таксама абкружаны міліцыянтамі. Людзей ужо супраціўляюцца ня так моцна. Некаторыя самі ідуць у кірунку МАЗ'аў. На плошчы засталіся намёты. Іх пакуль не разбурылі. Але людзей у ім ужо няма. І ўся тэрыторыя ачэплена міліцыянтамі. МАЗ'ы завялі рухавікі і ўжо ад'яжджаюць. Замежныя карэспандэнты адзначаюць, што вельмі цяжка рабіць фотаздымкі. Над лягерам было вельмі цёмна, а журналістаў выціснулі за два ланцугі міліцэйсага кардону. *3:25 Штурм амаль скончаны, усіх затрымалі і вывезьлі ў невядомым кірунку* Лягер стаіць пусты. Усе шэсьць машынаў МАЗ цёмна-зялёнага колеру, напоўненая людзьмі, пакідаюць плошчу. Цяпер застаюцца толькі аўтобусы і міліцыянты. І нават яны цяпер зьяжджаюць. Зьявіліся людзі ў цывільным. Яны аглядаюць намёту. Нешта шукаюць у іх. Пад'ехаў звычайны грузавік. Відаць, у яе будуць складаць усе тыя рэчы, што засталіся на месцы намётавага лягеру. Журналістаў бліжэй, чым на 50 мэтраў не падпускаюць. *3:32 Паўсюль валяюцца асабістыя рэчы, харчы, балёнікі, лекі, сьцягі.* А палове на 4-ю апэрацыя па затрыманьні дэманстрантаў скончана, усіх вывезьлі на МАЗ'ах, але месца па-ранейшаму недаступнае для прэсы. Магчыма, людзі ў цывільным хочуць нешта падкінуць у намёты. На момант штурму ў лягеры знаходзілася 460 чалавек, пераважна моладзь, большая частка – мужчыны. Сярод лідэраў апазыцыі была Валянціна Палевікова. Цяпер намёты разьбіраюць. Усе рэчы складаюць у падгнаны грузавік. Паўсюль валяюцца асабістыя рэчы, харчы, балёнікі, лекі, сьцягі. Бел-чырвона-белыя сьцягі раскінутыя паўсюль. Некалькі чалавек, Паўсюль валяюцца тэрмасы і плястыкавыя бутэлькі. Ніводнай бутэлькі ад алькагольнага напітку няма. У цэнтры стаіць мангал, на якім гатавалася гарбата. Цяпер на месцы знаходзіцца ў асноўным толькі журналісты. Здымаюць тое, што засталося.
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.