Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Апытаньне студэнтаў у МДВРК
Содержание
12 красавіка на старонцы http://studenty.by/news901.html з'явілася паведамленьне аб апытанні, якое ладзілася ў МДВРК (Менскі вышэйшы радыётэхнічны каледж) сярод студэнтаў. Вось тэкст гэтага паведамленьня: --- У Менскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы навучэнцы ўдзельнічаюць у апытаньні. Каля траціны пытаньняў носяць грамадзка-палітычны характар – аб стаўленьні студэнтаў да акцыяў, палітычных падзеяў. Адметна, што апытаньне абавязковае і неананімнае. Навучэнцаў сёньня здымалі з параў і адводзілі ў кампутаровую залю, дзе кожны адказваў на шэраг пытаньняў. Анкета вельмі падрабязная і шырокая, таму запаўненьне займала амаль ўсю навучальную гадзіну. Кожны пазначаў сваё імя, прозьвішча, групу, аддзяленьне. Сярод пытаньняў былі наступныя: “Ці дапускаеце вы ўдзел у несанкцыянаваных сходах/мітынгах/шэсьцях/дэманстрацыях?” “Як члены БРСМ вашай групы ўплываюць на фармаваньне вашай асобы?” “Якія формы грамадзкай дзейнасьці вас цікавяць?” “Па якіх крыніцах вы атрымліваеце інфармацыю/фармуеце сваю пазыцыю?” “Як вы ставіцеся да нацыяналістычных (нецярпімасьць да іншых нацыянальнасьцяў) ідэяў сярод моладзі?” “Якія рэчы ў палітыцы вас цікавяць?” Відавочна, што на многія пытаньні студэнты адказвалі "цяжка адказаць", паколькі пры ўмове публічнасьці апытаньня і з улікам ціску, які зараз вядзецца на студэнтаў з-за грамадзкай актыўнасьці, адкрыта выказваць сваю пазыцыю перад адміністрацыяй навучальнай установы можа ня кожны. Правядзеньне анкетаваньняў, са словаў навучэнцаў, нярэдкая справа ў каледжы – раз у 1-2 месяцы яны адказваюць на розныя псыхалягічныя тэсты. Але ўпершыню ў анкету ўлучаныя палітычныя пытаньні. Актыўныя студэнты лічаць, што на такі крок адміністрацыя навучальнай установы пайшла, каб адсачыць настроі навучэнцаў у зьвязку з палітычнымі падзеямі. --- Далей ідзе тэкст апытаньня (арыгінальны .xls, экспартаваны ў .pdf)
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.