Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
"Гудбай, Бацька!"
Содержание
У пятніцу, 26 траўня, на ўправе БНФ адбылася прэзэнтацыя другой па ліку працы студыі "Navinki Home Video":http://www.navinki.net у жанры гульневага кіно – кароткамэтражнай стужкі “Гудбай, бацька!”. Першы фільм студыі “Случай з пацаном” здымаўся пад прэзыдэнцкія выбары 2001 году, гэты меркавалі прадставіць грамадзкасьці да 19 сакавіка 2006. Але, як паведамілі аўтары, з-за аб'ектыўных падставаў выхад стужкі ў свет адбыўся трошкі значна пазьней запланаванага тэрміну. :) Стужка зьнята ва ўжо апрабіраванай "NHV":http://www.navinki.net манэры кліпавага кіно. Гэта дазваляе эканоміць акторскія і рэжысэрскія рэсурсы, пакідаючы пры гэтым магчымасьць гледачу дадумваць і прастору для асабістых высноваў. У назве і сюжэце фільма – прамая алюзія на вядомы “Гуд бай, Ленін”. Але замест нямецкіх рэаліяў тут – вяртаньне бел-чырвона-белых сьцягоў, міграцыя наменклатуршчыкаў у ТБМ, скупка беларускіх флагманаў індустрыі транснацыянальнымі карпарацыямі. Апантаным апазыіцыянэрам ня варта настройвацца на ўспрыманьне фільма ў стылі “тое, аб чым даўно казалі бальшавікі, здзейсьнілася”. Стужка багатая самымі рознымі, магчыма, нечаканымі для некаторых пытаньнямі і высновамі. У тым ліку даводзіць яна і пра наіўнасьць меркаваньня, нібыта адным крокам – напраклад, абраньнем у прэзыдэнты чалавека ад апазыцыі, -- няхай сабе і вельмі цяжка дасягнутым, можна вырашыць усе пытаньні. Несумнены плюс аўтарам: дакладны прагноз перамогі пачвараў на Еўрабачаньні :) “Бывай, бацька!” абавязкова рэкамендуецца прагледзіць актывістам Маладога Фронту, экс-зубранятам у мэтах падрыхтоўкі да немінучага расчаравання ў партыйных лідэрах. І ўсім астатнім – дзеля прышчэпкі ад ружовых акуляраў, чарговага страсаньня сьвядомасьці кінэматаграфічным “кактэйлем Молатава” ад "NHV":http://www.navinki.net ... і проста кайфу ад стыльнай апэратарскай працы. Самыя нецерпялівыя могуць набыць CD зараз праз "Navinki Home Video":http://www.navinki.net (кошт асобніка – 3500 рублёў). Але стваральнікі фільму сцвярджаюць, што яны не будуць супраць, калі фільм пачне распаўсюджвацца праз лакальныя інтэрнэт-сеткі, а таксама шляхам свабоднага капіявання на CD. Увосень "Navinki Home Video":http://www.navinki.net абяцаюць выхад новага фільму жахаў. Пра што – пакуль не абвяшчаецца.
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.