Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Самы патрыятычны напой
Содержание
Крыніца: Вячаслаў Кулік, "Радые Свабода":http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2007/1/2C5DAF71-E700-40AD-9DD1-0E50FF5FBDD9.html/ У Беларусі цукровыя камбінаты атрымалі дазвол на рэалізацыю гатовай прадукцыі ў кошт грашовай запазычанасьці перад гаспадаркамі за здадзеныя цукровыя буракі. У сваю чаргу, на месцах мяхамі з цукрам разьлічваюцца з працаўнікамі. Экспэрты папярэджваюць, што такім чынам ствараюцца перадумовы для росту самагонаварэньня. У вясковай краме вялікай вёскі Капачы на Берасьцейшчыне ад новага году ніхто з тутэйшых жыхароў не набыў нават кіляграма цукру. Прычыну патлумачвае стараста вёскі Сяргей Мосіч: Мосіч: _“Справа ў тым, што цяпер прывезьлі таньнейшы цукар (прыкладна на 15 тысяч рублёў), чым у краме. Давалі на аднаго працаўніка па мяшку. Трэба табе, альбо не – бяры!”_ Прымусова замяніў грошы цукрам сваім работнікам сельгаскаапэратыў “Бярозаўскае”. Гаспадарка атрымала больш за 20 тон цукру на Жабінкаўскім цукровым камбінаце замест грашовай аплаты. Натуральным прадуктам разьлічваюцца цяпер і іншыя вытворцы. Гутару з намесьнікам дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Ігарам Абрамовічам: Абрамовіч: _“Калі яны просяць, зь іхнага жаданьня мы выдаём пэўную колькасьць цукру на пэўную суму. Гаспадаркі бралі і ў лік авансу, і цяпер бяруць”._ Гарадзейскі цукровы камбінат – самы магутны сярод чатырох спэцыялізаваных прадпрыемстваў у Беларусі. Са слоў намесьніка дырэктара Вячаслава Карпача, на складах цяпер больш за 100 тысяч тон цукру. Цікаўлюся, ці ёсьць іншыя магчымасьці продажу, акрамя як збываць калгасьнікам. Карпач: _“Ну, гэта не да нас пытаньне... Што я магу адказаць? Пакуль зрухаў ніякіх”._ Камэнтуе сытуацыю Мечыслаў Грыб – начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму ў савецкую эпоху змаганьня з самагонаварэньнем. Грыб: _“Я мяркую, што людзі ня вытрымаюць і будуць выціскаць самагонку. Усіх жа не праверыш. Будуць рабіць на кухнях, у чугунках, як раней. Па-другое, на сёньняшні дзень гэтае зельле зьяўляецца “вадкай валютай”. Салому прывезьці, дапамагчы дроў нарыхтаваць – чым іншым разьлічыцца?..”_ Як стала вядома Радыё Свабода на гэты час, у Воршы на станцыі “Ворша-Ўсходняя” і сёньня прастойвалі больш як 10 эшалёнаў з цукрам. Імпарт беларускага цукру ў Расею па-ранейшаму забаронены.
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.