Skip navigation
Indymedia Belarus
Новое сообщение
::
Поиск
Настроить
,
Войти
Акцыя 20 мая - куды ісці...
Содержание
*Мінгарвыканкам не дазволіў правесці заяўлены канцэрт-мітынг у Парку Дружбы народаў (на Бангалор) супраць падрыхтаванага скасавання студэнцкіх ільготаў. Нагадаем, што акцыя планавалася на 20 мая у 17.00.* У афіцыйным адказе гаворыцца: у той самы час, калі шэраг апазыцыйных моладзевых арганізацый планавалі ладзіць акцыю, у Парку дружбы народаў будзе праводзіцца прыборка тэрыторыі і рамонт паркавага абсталявання. Такім чынам, абяцанага канцэрту не будзе. А без музыкі ці на худы канец гукаўзмацняльнай апаратуры рабіць студэнтам (і не толькі ім) на пустыннай Бангалор няма чаго. Хіба што бухаць ды на гітары граць... Іншае меркаванне маюць тыя, хто прэтэндуе на прадстаўніцтва інтарэсаў пакрыўджаных студэнтаў і ўжо распрацавалі адпаведны план кампаніі: яе даты (з 20 мая да 9 верасня), сайт, сімвал (зайца), колер (салатавы), майкі, стужкі, флажкі... 17 мая, на прэс-канфэрэнцыі заявіцелей мітынга іхнае рашэнне агучыў лідэр “Моладзі БНФ” Алесь Каліта: _“Было вырашана ўсё роўна сабраць студэнтаў у парку Дружбы народаў, не парушаючы грамадзкага парадку, але адзначаючы гэты дзень студэнцкай салідарнасьці па-свойму. Аргкамітэт зьвярнуўся да намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Мятліцкага з прапановай правесьці талаку для ўпарадкаваньня тэрыторыі ў парку Дружбы народаў супольна са студэнтамі й школьнікамі”_ . Іншымі словамі, пратэст супраць скасавання ільготаў нам прапануецца выражаць ударнай працай па ўладкаванню муніцыпальнай маёмасці. Arbeit macht frei, як той казаў. Другая акцыя плануецца на 23 мая, калі ў Палаце прадстаўнікоў будзе разглядацца законапраект аб адмене льготаў. _“Ад 15-й да 19-й гадзіны студэнты рушаць па праспэкце і плошчы Незалежнасьці на роварах, роліках ці скейтах з салатавымі стужкамі. Гэтым яны пакажуць, што моладзь ня мае сродкаў плаціць поўны кошт за праезд на грамадзкім транспарце”_ (Радыё Свабода). Далей-болей: _“Наступная кампанія будзе адзначацца пасьля 22 чэрвеня, пачынаючы з Купальля і завяршаючыся 9 верасьня — у Дзень гораду. На кожнае сьвята, дзяржаўнае і недзяржаўнае (22 чэрвеня — Купальле, 3 ліпеня — гэтак званы Дзень незалежнасьці, “Басовішча” і 1 верасьня), мы прапануем, каб студэнты, грамадзкія актывісты выходзілі ў горад у сымбалях кампаніі — у майках, са стужкамі й значкамі, каб нагадаць, што студэнты страчваюць палову сваёй стыпэндыі_ (...) _Заключным этапам кампаніі будзе агульнанацыянальная акцыя 9 верасьня на пляцоўках беларускіх студэнцкіх гарадоў. Яна адбудзецца ў тым выпадку, калі ўлады не адменяць рашэньня аб скасаваньні льготаў”_ (Тамсама). Гучыць усё настолькі прыгожа і складна, што нечым нагадвае заяўку на грант. І зразумела, што паміж праектам і рэальным дзеяннем будзе вялікая розніца. Не на карысць апошняга. А тым часам па горадзе распаўсюджваюцца ўлёткі іншага зместу, менш прыгожыя. Яны запрашаюць студэнтаў і студэнтак збірацца 20 мая ў 17.00 – 18.00 гадзінаў каля сваіх універсітэтаў і накіроўвацца ў Парк Янкі Купалы для мітынга супраць скасавання ільготаў. Дазволу і Мінгарвыканкама ніхто на гэта не прасіў і прэс-канферэнцыяў не даваў. Не хацелася б параўноўваць абодва заклікі. Тым больш, што менавіта ў такой неразбярысе можа быць свая карысць, калі кожны студэнт(ка) зробіць тры канструктыўныя высновы: 1) *падчас акцыі яму(ёй) няма чаго спадзявацца ні на ніякіх “арганізатараў”, бо ніхто з іх адказнасць за акцыі браць не збіраецца (А на што яны? Няўжо мы без іх не разумеем за што выступаем?);* 2) *у азначаны дзень (20 мая) пад вечар яму(ёй) проста НЕАБХОДНА выйсці пагуляць з сябрамі(сяброўкамі) ў цэнтар горада, пры магчымасці размеркаваўшы аб’яўленыя месцы сбораў. А далей дзейнічаць па абставінах, карыстаючыся пакуль льготным ;-) грамадзмкім транспартам, велікам, уласнымі маладымі нагамі... Можна пакласці ў заплечнік невячкі транспарант, барабан, свістульку ў кішэнь і г.д., якія можна выцягваць і выкарыстоўваць па меры неабходнасці там дзе атрымоўваюцца больш-менш вялікія групы. Галоўнае – быць творчымі і мабільнымі.* 3) *калі нас будзе сапраўды МНОГА (А колькі ў нас дзесяткаў тысяч студэнтаў і школьнікаў?), то акцыя будзе ўсё роўна заўважнай, а мянтам будзе немагчыма яе лакалізаваць, бо не будзе ані арганізатараў, ані цэнтра*. *Сустрэнемся паўсюль!*
Powered by
Free Software
, including
Ruby
programming language,
PostgreSQL
database.
Samizdat
engine is free software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.