Апазіцыя і стукачы

На днях стала вядома, што апазіцыйны актывіст Зміцер Салошкін дабіўся адмены ў Мінску канцэрта гурта «Бутырка» (https://charter97.org/ru/news/2016/12/15/234446/). Для гэтага ён выкарыстаў прававыя механізмы: скаргі ў розныя дзяржаўныя інстанцыі. Як сказаў сам Салошкін, адной з прычын ягонага абурэння і імкнення адмяніць канцэрт была забарона ўладай выступу гурта «Дзецюкі». Наш паплечнік Мікола Дзядок разважае аб гэтым учынку.

«Новы трэнд: сярод апазіцыі расце і квітнее пакаленне стукачоў. Усё больш вылазіць гісторый аб тым як чарговы дзеяч нечага там дабіўся, закідаўшы скаргамі ўсе магчымыя інстанцыі. І ладна б яны дабіваліся чаго добрага. Не. Звычайна яны дабіваюцца забаронаў і пасадак. Тых жа рускамірцаў пасадзілі, як мінімум, зрабіўшы нагодай данос апазіцыйнага актывіста. Вось ужо і канцэрт Бутыркі закрылі пасля шэрагу скаргаў яшчэ аднаго «барацьбіта за нацыянальныя каштоўнасці». У ягоных скаргах, у прыватнасці, было напісана: «…творчество группы «Бутырка» создает негативный образ работников правоохранительных органов. » Ох ты ж ё-маё! А калі АМАПаўцы сцалі на галаву падлетку — гэта не стварала негатыўны вобраз працоўнікаў праваахоўных органаў? А калі забівалі людзей у турмах? То дзе ж ты быў тады, пісака? Я не аматар крымінальнай субкультуры, лічу яе шкоднай і рэакцыйнай, і тым больш актыўна супрацьстаю мярзотнаму рускаму міру. Але калі да вас, спадарства. дойдзе, што супрацьстаяць шкодным ідэям трэба, высоўваючы сваю альтэрнатыву, а не падбухторваючы дручок дзяржаўнай машыны апусціцца на спіну апанента? У гэтым палягае розніца паміж барацьбітам — які выступае сам, і шакалам, які падбухторвае больш моцнага: «урэж яму!» Гэтыя дзеячы, лічачы сабе праціўнікамі саўка, ўвесь час спасылаюцца на традыцыю даносаў 30-х гадоў, але чым яны лепш? Гэта людзі той жа самай ментальнасці, складу розуму і каштоўнасцяў. Толькі замест «кодэксу будаўніка камунізму» у іх у галаве — «нацыянальныя каштоўнасці». Людзі-ябеды, людзі-халуі. «А знаеце, гражднанін міліціонер, оні создают вам негатівный імідж! Я бы посоветовал вам запретіть!» Як быццам мала што забаронена ў гэтай краіне. Як быццам замнога ў нас свабоды!

Памятаю, годзе ў 2009-м, анархісты раз за разам выходзілі на апазіцыйныя вулічныя шэсці калонамі па 80-100 чалавек, што выклікала феерычны шал у горшай часткі апазіцыі. Вынікам гэтага стала цэлая петыцыя ў тады яшчэ жывой ЖЧ-супольнасці by_politics, у якой такія вось «актывісты», раз’юшчаныя «правакатарствам» (г.зн. прысутнасцю) анархістаў на іхніх мерапрыемствах хацелі скласці калектыўную скаргу на анархістаў у КДБ (!) за антыдзяржаўныя лозунгі. Яны называюць сябе дэмакратамі, нават лібераламі. Зараз разумею, што права была Калінкіна, калі пісала пра бчб-халіфат. Пакуль ён не развярнуўся ў поўную сілу, але тэндэнцыя вельмі яўная. І таму няма чаго здзіўляцца, калі праз пару-тройку год ад бчб-актывістаў пасыплюцца скаргі ў КДБ і МВД з патрабаваннем наказаць «анархісцкіх правакатараў». А нагода знойдзецца: «адмаўленне беларускай дзяржаўнасці», «заклікі да сацыяльнай розні» ды што заўгодна. А так як рускамірцы будуць ужо не ў трэндзе, Наша Ніва будзе піліць расследванні пра «левых экстрэмістаў».»

Крыніца: https://www.facebook.com/happymikola/posts/396643107353387

2 коментария “Апазіцыя і стукачы

  1. На то он и активист, поэтому и стучит. Ничего удивительного, всё так и будет, шагающие от власти и во власть идущие — одна мудачья порода.

  2. Я не думаю что «Русский Мир» это проблема номер один для Беларуси сегодня, есть очень много других, куда более реальных бед. Эта бурная деятельность играет на руку власти, отвлекает, переключает фокус…
    Как приходит «Русский мир» наглядно видно на примере Украины — не выжившие из ума бабки его привели, а предательство своих родных властей и «силовиков».

    Интересно что может быть главным рупором этой возни стала некогда либеральная «Наша Нива» — критика властей со страниц теперь исчезла, ее место заняли клоуны со свастикой и прочие городские сумасшедшие — отвлекают внимание от пи@деца вокруг…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.