Забойца Міхаіла Пішчэўскага выйшаў з калоніі

Амаль тры гады таму каля менскай кавярні «Андэрволд» адбыўся канфлікт паміж наведвальнікам кавярні, геям Міхаілам Пішчэўскім і Зміцерам Лукашэвічам. Апошні адмыслова прыйшоў да кавярні, дзе, як вядома, на вечарыну збіраліся прадстаўнікі гей-супольнасці, каб абражаць прысутных там.

Пішчэўскі пачуў ад Лукашэвіча абразу і перапытаў: «Хто тут підары?» — і атрымаў удар у скронь, ударыўся галавой аб асфальт і ўпаў у кому. Яму рабілі аперацыі і выдалілі 20% мозгу. Праз год ён памёр у лякарні, не вяртаючыся ў прытомнасць.

Лукашэвіч падчас следства знаходзіўся пад вартай, яго судзілі і прысудзілі да 2,8 гадоў калоніі, але ўжо ў 2015-м ён выйшаў на волю па амністыі. Пасля таго, як Пішчэўскі памёр, над Лукашэквічам пачалі новы суд і прысудзілі да 3 гадоў калоніі і назначылі выплаціць кампенсацыю ў памеры 7,5 тысяч даляраў.

Што немалаважна, суд адмовіў у прызнанні нянавісці матывам забойства — Лукашэвіча прызналі вінаватым па частцы ч. 1 арт. 144 (Забойства па неасцярожнаці), і ч. 1 арт 229 (Хуліганства). Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што на судзе Лукашэвіч раскаяўся ў зробленым: «Не хацеў такіх наступстваў. Нават не думаў, што так магло атрымацца. Прашу родных Міхаіла прабачыць мяне за гэта. Хаця разумею, што прабачыць такое немагчыма» — сказаў ён у апошнім слове.

Лукашэвіч мусіў выйсці на волю напрыканцы лета 2017 года, але вызваліўся датэрмінова яшчэ ў студзені, агулам адсядзеўшы менш за два гады. Як паведамляюць родныя Пішчэўскага, грошай па прысуджанай кампенсацыі ён не плаціць.

Ва ўсей гэтай гісторыі, акрамя абедзьвух мяккіх прысудаў забойцы (асабліва ў параўнанні з тым, як людзям даюць тэрміны больш за 10 гадоў за негвалтоўныя злачынствы) важна тое, што суд праігнараваў складнік нянавісці ў дзеяннях Лукашэвіча. Гэта кажа аб тым, што дзяржава не прызнае нават наяўнасць праблемы гамафобіі ў грамадстве, і тым самым ускосна спрыяе яе праявам. А тое, што у абодвух выпадках Лукашэвіч выйшаў на волю датэрмінова, што немагыма без судзеяння адміністрацыі папраўчых устаноў, кажа аб тым, што апошнія, хутчэй за ўсе, спачывалі яму і ягонаму ўчынку.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28492644.html

Один комментарий к “Забойца Міхаіла Пішчэўскага выйшаў з калоніі

  1. Какое сочувствие ? Плевать эти судьи и мусора хотели на всех. Башлянул кому надо вот и все. Если есть возможность то чего не откупится?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.