Тэатралы супраць футбалістаў

Як паведамляецца, паўабаронца Сяргей Булянок 2 ліпеня вяртаўся з матчу 11-га тура першай лігі чэмпіянату Беларусі паміж камандамі «Ашмяны» — «Прамень» (Менск). У аўто быў ён і яшчэ чатыры чалавекі. Недалёка ад Ашмянаў іх падрэзалі і спынілі. З двух машын выскачылі пяцёра ўзброеных чалавек і выкінулі іх на асфальт. Сяргея, які не аказваў супраціву, пры гэтым яшчэ ўдарылі па твары. Потым, падняўшы яго, запыталі: «Ты ў курсе, што гэта такое?». Той адказаў: «Не, не ў курсе».

«Вы цяпер згулялі замоўлены матч, — кажуць. — Мы бачылі вашу каманду напярэдадні вечарам у парку, дзе вы размаўлялі з літоўцам з нагоды выніку матчу з «Праменем». Ты сапраўды там быў, мы вас бачылі!».

Але Сяргей сцвярджае, што ў той вечар быў з сябрамі і ні пра якіх літоўцаў нічога не ведае. Ён кажа, што знаходзіўся ў стане шоку, нічога не разумеў, хто гэта такія, і што яны збіраюцца з намі рабіць, было рэальна страшна за сваё жыццё. І калі яго паставілі перад камерай, то сказаў усё, што ад яго патрабавалі: «Так, я там быў», і іншае трызненне ў такім ключы».

Потым хлопцаў пасадзілі ў машыны і адвезлі ў пастарунак ГУБАЗіК на вуліцы Рэвалюцыйнай, дзе Сяргея зноў дапыталі. На камеру ён сказаў тое ж, што і пры захопе, бо «баяўся за сваё жыццё», а потым распавёў ментам усё як было, што ні ў якіх сустрэчах з літоўцам з нагоды дамоўных матчаў не ўдзельнічаў і нічога пра гэта не ведае. Адпусцілі яго каля гадзіны ночы. Зараз Сяргей знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі ў сталічнай лякарні хуткай дапамогі на вуліцы Кіжаватава. Яму спатрэбіцца аперацыя.

Бацькі футбаліста і ён сам пачалі скардзіцца ў розныя інстанцыі наконт празмернага ўжыцця сілы групай захопа. На скаргі быў атрыманы феерычны адказ: ва ўправе заявілі, што яны «не могуць кантраляваць гэтую групу захопу, якую наймаюць». Маўляў, байцы пры затрыманні дзейнічаюць на сваё меркаванне.

Трэба прызнаць, што вялікі спорт — сапраўды карумпаваная сістэма. І там, дзе круцяцца вялікія грошы, насамрэч ёсць месца і дамоўным матчам, і раскраданню грошай і рознага кшталту ашуканству. Але паверыць, што матчы першай лігі Беларусі, з яе смехатворнымі маштабамі (нават гледачы на гэтыя гульні ледзь збіраюцца) маглі зацікавіць «міжнародную мафію» у выглядзе нейкіх літоўцаў, даволі цяжка. Хутчэй за ўсё гэта чарговыя паранідальныя фантазіі «барацьбітаў са злачыннасцю». Арганізаванай злачыннасці і бандытызму ў Беларусі амаль няма, але структура існуе і павінна нечым займацца каб апраўдаць сваё існаванне. Вось яны і займаюцца. Ну а тое, як адбылося затрыманне — проста чарговы доказ таго, што карныя структуры з’яўляюцца сапраўдным магнітам для садыстаў і закамплексаваных асобаў, для якіх збіццё безабароннага чалавека — у парадке рэчаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.