Анархісты на контрдэманстрацыі 11.11.25 у Варшаве

Штогод Дзень Незалежнасці Польшчы адзначаецца дзвюма дэманстрацыямі. Адна з іх мае выразны нацыяналістычны характар. У гэтым годзе яе асноўным слоганам было «Адна нацыя, моцная Польшча», але заўважна гучала і «Спыніць міграцыю, пачаць дэпартацыю». Удзельнікі гэтай дэманстрацыі выходзяць на вуліцы Варшавы ў вопратцы з кельцкімі крыжамі і іншай нацыстскай сімволікай, абражаюць мігрантаў і заклікаюць спыніць еўраінтэграцыю. 

На шчасце, не ўсе жыхары Польшчы падзяляюць такія погляды, а таму шмат хто выходзіць на альтэрнатыўную дэманстрацыю пад лозунгам «За нашу і вашу свабоду». Прадстаўнікі розных народаў збіраюцца на ёй, каб праявіць салідарнасць у барацьбе за такую будучыню, у якой знойдзецца месца для кожнай і кожнага, дзе павага да чалавека не будзе залежыць ад яго паходжання. Як і заўсёды, беларускія анархісты таксама далучыліся да гэтай дэманстрацыі.

Прадстаўнік беларускіх анархістаў выступіў перад натоўпам з прамовай, дзе падкрэсліў, што абмежаванне правоў для некаторых груп насельніцтва абавязкова адгукнецца згортваннем дэмакратычных свабодаў для ўсяго грамадства. Па спасылках можна пачытаць поўны тэкст прамовы на расейскай і на польскай мовах. 

Мы заклікаем вас таксама прымаць удзел у падобных мерапрыемствах салідарнасці і аб’ядноўваць высілкі ў змаганні з ксенафобіяй і аўтарытарызмам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.