Настроить, Войти
Прадпрымальнікі Бабруйску мітынгуюць...
автор гость, дата 2007-06-13 15:03, связано с: Гражданское неповиновение

Сёньня ў 12 гадзін ля гарвыканкаму пад Леніным сабралося каля 100 прадпрымальнікаў. Яны праводзілі стыхійны мітынг.

Падстановай для мітынгу стала канфіскацыя іх тавараў з нагоды адсутнасьці сертыфікатаў санінспекцыі. Гэтая канфіскацыя праводзіцца ўжо трыцьці дзень, а для таго каб атрымаць сертыфікат, трэба занімаць чаргу ўжо а трэцей гадзіне ночы.

Галоўным патрабаваньнем да ўлад было скасаваньне праверак да таго часу, пакуль усе не атрымаюць сертыфікаты, альбо санінспекцыя не пачне працаваць нармалёва.

Да мітынгуючых выйшаў Суботкін Максім Уладзіміравіч (кіраўнік па знешнеэканамічным сувязям, развіцьцю прадпрымальніцтва і рыначнай інфраструктуры). Ён "забраў" з сабой 4 прадстаўнікоў з мітынгуючага боку і пайшоў зь імі ў свой кабінет.

Там, у прысутнасьці начальніка санінспекцыі, вырашылі да пятніцы спыніць праверкі і канфіскацыі. А ўжо ў пятніцу правесьці "круглы стол" с прадпрымальнікамі і, нібыта, вырашыць гэтую праблему. Кажуць, што інспекцыям быў дан загад не правяраць да пазначанага дня прадпрымальнікаў. Але адначасова, падчас мітынгу і пасьля прыняцьця гэтага вырашэньня, праверкі працягваліся. Ўжо пасьля мітынгу можна было заўважыць зачыненыя гандлёвыя цэнтры і пустыя шэрагі на кірмашых.

Фотографии здесь: http://ashorror.livejournal.com/20329.html