Настроить, Войти
Працоўны пратэст
автор гость, дата 2007-08-14 14:58, связано с: Працоўны рух

Працоўны пратэст 1 жніўня, нарэшце, адбылося злучэньне дзьвух цахоў Добрушскай паперні - шырспажыву і сшыткавага ў вадно. Покуль насуперак папярэднім чуткам нікога не скарацілі. Зараз у новым цаху налічваецца недзе каля 230 чалавек, якія працуюць у дзьве-тры зьмены. Апошні месяц паперня сяк-так працавала, але ў надта ліхаманкавым рэжыме. Выходныя дні раптоўна, зьнянацку пераносіліся з суботы на працоўны дзень. Паступова незадаволенасьць працоўных дасягнула свайго апагею. 2 жніўня, у чацьвер, першая зьмена пад канец працоўнага дня распачала стыхійны сход. Працоўныя другой зьмены, якія прыйшлі на працу, далучыліся да іх. Агулам у сходзе ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Другая зьмена вырашыла не ўключаць сшыткаробчыя машыны, пагражала страйкам, патрабавала тлумачэньняў ад начальніка цэха і дырэктара фабрыкі. Праз некаторы час у цаху зьявіўся начальнік цэху, які патлумачыў раптоўныя пераносы выходных дзён эканамічнымі цяжкасьцямі і пры гэтым паабяцаў, што болей такіх пераносаў ня будзе, а дырэктар наведае цэх у наступны панядзелак - 6 жніўня. Пасьля чаго эмоцыі сьціхлі і працоўныя разышліся па сваіх мейсцах.

liashkou_a.livejournal.com

Тэги