Настроить, Войти
Сацыяльны марш: рэакцыя Беларускага хельсінскага камітэта
автор гость, дата 2007-11-05 20:54, textile, комментариев: 3

Крыніца: РАДЫЁ СВАБОДА

Беларускі Хэльсынскі камітэт патрабуе прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў органаў унутраных справаў, якія дапусьцілі зьбіцьцё ўдзельнікаў Сацыяльнага маршу.

Адмысловы зварот БХК падрыхтаваў у Генэральную пракуратуру Беларусі. У ім выкладзена просьба, правесьці праверку па фактах проціпраўных дзеяньняў асобных удзельнікаў маршу. Таксама БХК просіць пракуратуру прыцягнуць да адказнасьці вінаватых службовых асобаў органаў унутраных справаў, якія “дапусьцілі скандаваньне фашысцкіх лёзунгаў і зьбіцьцё ўдзельнікаў мітынгу”.

Назіральнікі БХК цьвердзяць, што шэсьце пачалося а 12.45. Але праз пятнаццаць хвілінаў сябры “Белай волі” пачалі скандаваць фашысцкія лёзунгі, разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг са свастыкай. Потым адбылася бойка паміж белавольцамі і анархістамі. У выніку ёсьць шпіталізаваныя.

Паводле папярэдняй інфармацыі БХК, бойка была справакавана прадстаўнікамі прафашысцкіх арганізацый “Белая воля” і “Белая Русь”,

Беларускі Хэльсынскі камітэт просіць мэдыі дапамагчы ва ўстанаўленьні ахвяраў і сьведак сутычкі па вуліцы Сурганава падчас Сацыяльнага маршу. Праваабаронцы мяркуюць сабраць доказы для правядзеньня грамадзкага расьсьледаваньня.

Усіх, хто валодае нейкай інфармацыяй, БХК просіць зьвяртацца па тэлефоне 8 017 222 48 01 альбо 8 017 222 48 00

Комментарии