1) Зусім не сумна... Што ўлады зацікаўленыя ў адцягненні ўвагі ад сацыяльных лозунгаў - факт. І асобныя ад опаў акцыі анархам праводзіць трэба. Але і турбаваць опаў не пашкодзіць. Нельга даваць ім спекуляваць на сацыяльнай тэматыцы. Мяркую, што калі мэта анархістаў у тым, каб нашыя ідэі былі бачныя па-за нашым асяродкам, то мы мусім раз-пораз удзельнічаць і у опаўскіх акцыях (тады калі заяўленыя імі лозунгі лічым сваімі). Нельга не ўлічваць фактар карпаратыўных медыяў.
2)Ва ўдзеле анархістаў на СШ ёсць дадатковы вялікі плюс (нечаканы праўда) - удзел нацыстаў не прайшоў незаўважаным. Гэта не рэклама "Белай волі" - гэта пачатак яе канца. Яе стратэгія паступовай і незаўважнай інтэграцыі у "цывільныя" пратэсты (як гэта рабіла ў свой час Партыя Свабоды) правалілася. Пачытайце апошнія каментарыі ў опаўскай прэсе.
3) А "шлях да фекалій" - гэта што, вул. Сурганава? Дзіўна... Тыповы опаўскі забабон. Хаця пэўна лепш і лагічней было б ісці ў адваротны бок. Ад "фекаліяў" да цэнтра ;-))