Настроить, Войти
Эскадроны правацэнтрызму альбо Незвычайныя прыгоды Вінцука Вячоркі ў Лацінскай Амерыцы
автор гость, дата 2007-11-14 13:28, журнал модерации, история, textile, комментариев: 11, язык: be, перевод: en, связано с: Гумар

Напярэдадні эпахальнага з’езду партыі БНФ, які павінен адбыцца 8-9 снежня ў доме культуры МАЗа, абітальнікаў сядзібы на Варвашэні (Машэрава), 8 ахапіла “антылевая” ліхаманка. Спачатку быў дзіўны рытуал таптання “бальшавіцкай” (?) газеты “Товарищ” падчас г.зв. Антыкамуністычнага форума. Потым, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам Сацыяльнага марша намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч прызнаўся, што фашысты яму бліжэй за анархістаў. На днях цудоўныя перлы выдаў сам старшыня партыі Вінцук Вячорка.

Сімптомы ліхаманкі праявіліся адразу пасля вяртання Вячоркі з паседжання выканаўчага камітэта Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU), што адбыўся ў Сальвадоры. На ім партыя БНФ урачыста ўступіла ў самае ўплывовае аб’яднанне правых партыяў. У яго ўваходзіць Рэспубліканская партыя ЗША, Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, Саюз за народны рух французскага прэзідэнта Сарказі, нямецкія ХДС і ХСС і яшчэ некалькі дзесяткаў партыйных арганізацыяў, што “падзяляюць правацэнтрысцкую ідэалёгію”.

На радасцях старшыня БНФ вырашыў падзяліцца ўражаннямі ад ваяжа з карэспандэнтам газеты Белорусы и рынок. Інтэрв’ю пачалося як звычайная справаздача. Але варта было журналісту ўзгадаць краіну, што прымала паседжанне, як Вінцука панесла.

“У апошнія пяць год на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі праходзяць працэсы, якія мы мусім разглядаць як выклік ўсім, хто падзяляе еўраатлантычныя каштоўнасці. Гэта хваля агрэсіўнага, дэмагагічнага левага папулізма, якая добра падмацавана матэрыяльна. (...) Сярод гэтага левага папулізма ў Сальвадоры абраны правы ўрад. Сярэдні ўзрос сябраў ураду там 40 год, столькі ж і прэзідэнту Антоніа Сака. Дынамічны сімпатычны чалавек, якому дасталася цяжкая спадчына. (...) Былыя рэвалюцыянеры з Фронта Фарабунда Марці ператварыліся ў бандытаў і тэрарызуюць насельніцтва. Усюды аўтаматчыкі, на вуліцу нам выходзіць не рэкамендавалі. Адзінкі жывуць заможна, большасць насельніцтва – натуральная бедната. Кантраст з Беларуссю агромны, мы ўсё ж такі еўрапейская краіна ў сваёй аснове”.

Адсюль выснова Вячоркі: “Тым больш беларусы не павінны дапускаць ва ўласнай краіне левага папулізма. (...) У сваім выступе я адзначыў, што бачу Беларусь у якасці фарпоста супрацьстаяння леваму папулізму і сацыяльнай дэмагогіі ў Еўропе”.

Чытаючы гэткія разважанні, наіўны прыхільнік БНФ можа падумаць, што ў далёкім Сальвадоры народ толькі-толькі пазбавіўся ад шматгадовага сацыялістычнага іга мясцовага фідэля, які давёў насельніцтва шматпакутнай краіны да ручкі. Тады выснова Вячоркі становіцца больш-менш зразумелай.

Але тым, хто хоць трошкі ведае найноўшую гісторыю Лацінскай Амерыкі, відавочна іншае. Выказванні старшыні БНФ – проста фантастычная ахінея. Альбо звычайная гістарычная непісьменнасць палітыка, альбо свядомая маніпуляцыя ў спадзяванні на даверлівасць чытача.

Па-першае, “правацэнтрысцкая” партыя ARENA (Рэспубліканскі нацыяналістычны альянс), сябрам якой зьяўляецца “дынамічны сіматычны” прэзідэнт Сальвадора Антоніа Сака (абраны ў 2004 годзе), амаль нязменна трымае ўладу з... 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Таму чытач няхай сам адкажа на пытанне, ці “левыя папулісты” пакінулі “цяжкую спадчыну” і ці левыя вінаватыя ў тым, што ў Сальвадоры “адзінкі жывуць заможна, большасць насельніцтва – натуральная бедната”.

Да таго ж, сама партыя ARENA, якой гэтак захапляецца Вячорка, мае надзвычай багатую гісторыю актыўнага “супрацьстаяння леваму папулізму”. Перад тым, як у 1994 годзе яны сфальсіфікавалі першыя свабодныя выбары ў краіне і легалізавалі сваю ўладу, будучыя “правацэнтрысты” кіравалі Сальвадорам куды больш радыкальнымі метадамі. За перыяд грамадзянскай вайны з 1979 па 1992 гг. вайсковая хунта, а потым папярэднікі-аднапартыйцы Сака “дынамічна” і мэтанакіравана знішчылі некалькі дзесяткаў тысяч (!!!) левых актывістаў, “народных” каталіцкіх святароў, прафсаюзных дзеячоў і простых жыхароў вёсак і бедных кварталаў, якія падазраваліся (калектыўна!) ў падтрымцы герыльі Фронта нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці.

Last but non least. Партыя ARENA была заснаваная ў 1981 годзе маёрам Раберта д’Абуісонам – тым самым, хто камандаваў сумна вядомымі “эскадронамі смерці”. Менавіта такім чынам маёр вёў, па ягоных словах, “татальную вайну з камунізмам”. Ці паведамілі пра тое Вінцуку Вячорку ягоныя новыя замежныя сябры?

Ш. Кагановіч

Тэги

Гумар: 1.50

Комментарии
  • автор гость, дата 2007-11-14 12:00, ссылка

    Вячорка такой же урод-политикан и латентный фашист, как и Ивашкевич.Когда "Левые популисты" либертарного толка передадут власть (безвластие?) в руки народа, надо будет в принудительном(добровольном?) порядке отправить его изучать курс истории Латинской Америки.

  • автор aktivista, дата 2007-11-14 13:11, ссылка

    Вечёрка пытается перехватить железобетонный антикоммунистический электорат у Ивашкевича и Михалевича.

    Заслуженный анонимный топтун газеты "Товарищ", Виталий Рымашевский, мог бы им гордится.

  • автор гость, дата 2007-11-14 13:44, комментариев: 6, ссылка

    А почему в главной банке английская версия?

  • автор гость, дата 2007-11-14 17:48, ссылка

    Они идиоты просто...

  • автор гость, дата 2007-11-23 17:12, ссылка

    Demonstration on 8.12.07 in Berlin for autonomous and squats spaces.

    http://onestruggle.blogsport.de

    we squat the world!