Настроить, Войти
Відэапаказ і дыскусія пра глабальнае пацяпленне - 8 снежня
автор гость, дата 2007-12-05 21:45, комментариев: 1, связано с: Экология, Клімат

8 снежня па ўсім свеце пройдуць дэманстрацыі ды разнастайныя акцыі з нагоды зменаў клімата. Гэтыя мерапрыемствы супадуць з перамовамі наконт клімату, якія адбываюцца пад агідай ААН з 3 па 14 снежня 2007 года ў Балі, Інданэзія.

Мэта міжнародных дэманстрацый - змусіць урады краін і міжнародныя арганізацыі прыняць неадкладныя меры па спыненні кліматычнага хаосу. Ужо зараз неабходныя рашучыя дзеянні, каб папярэдзіць катастрафічную дэстабілізацыю глабальнага клімату. Крокам на шляху да стабільнай будучыні планеты можа стаць новая міжнародная дамова (ў працяг Кіёцкай), якая істотна абмяжоўвала б выкіды парніковых газаў.

Акцыі пройдуць у 52 краінах, ад Андоры і Аргентыны да Філіпінаў і Швецыі.

Сайт міжнароднай кампаніі - http://www.globalclimatecampaign.org/

У Менску адбудзецца публічны паказ фільма-лекцыі Альберта Гора "Нязручная праўда" з дыскусіяй, а таксама абмеркаванне чацвертай ацэначнай справаздачы (2007) Міжнароднай групы экспертаў па зменах клімату.

8 снежня, субота, 15:00

Музей "Дом Ваньковічаў" (вул. Інтэрнацыянальная, 33а).

Тэги
Комментарии