Настроить, Войти
Гомель: мітынг без арганізатараў

17:09 16.12.07

Каля 100 чалавек ўдзельнічалі ў мітынгу, прысвечаным адмене льготаў, які адбыўся ў нядзелю ў Гомелі. Мерапрыемства не было дазволена гарадскімі ўладамі.

На пляцоўку каля Дома культуры глухіх прыйшлі пераважна пенсіянеры, гомельскіх апазіцыйных лідэраў заўважана не было.

Пенсіянеры абмеркавалі праблему адмены льготаў, нізкіх пенсіяў і заробкаў, а таксама задалі нямала пытанняў прысутным на мітынгу супрацоўнікам міліцыі і спецслужбаў.

Людзі чакалі арганізатараў мітынгу, якія напярэдадні распаўсюджвалі ў горадзе ўлёткі, аднак ніхто з іх на месцы не з’явіўся. Таму праз 45 хвілін людзі разышліся, паведамляе БелаПАН.

P.S.: Першы досвед самаарганізацыі – гэта заўсёды цяжка. І не толькі для пенсіянераў...

Комментарии
  • автор гость, дата 2007-12-16 22:18, ссылка

    хотелось бы познакомиться с текстом распростанявшихся листовок или увидеть макет/фото

  • автор гость, дата 2007-12-16 22:32, ссылка

    сегодня в 16.00 возле ДК Глухих был митинг,по моему организованый и даже разрешеннай,т к возле глушки единственное разрешенное место в гомеле....и опповский,листовки видела....дерьмо какоето......меня лично не заинтересовало...=)