Настроить, Войти
Новыя пэрформансы і флэшмобы ў Менску
автор гость, дата 2007-12-18 20:05, textile, комментариев: 1

Моладзь правяла на Нямізе акцыю пратэсту супраць адмены ільготаў. Удзел у ёй узялі студэнты менскіх ВНУ – разам каля сотні чалавек. Яны трымалі плакаты з надпісамі “Выйду замуж за кантралёра”, “Беларуская дыета – заплаці за праезд”.

Міліцыя паспрабавала разагнаць акцыю. Але моладзь не разышлася, а зладзіла перформанс у тралейбусе №9. Студэнты праехалі на ім, апрануўшы вялікія белыя вушы, такім чынам увасабляючы “зайцоў”, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Пры абмеркаванні навіны на форуме “Хартыі97” адзін з каментатараў дадаў:

Гэта не ўсё..!!!! Яшчэ моладзь калёнай прайшла ад “Кароны” да ст. мэтро Фрунзенская, пасля чаго зноў з’явіуся амап, і усіх разагнаў. А потым яшчэ здолелі сабрацца і прайсці па Нямізе і скандзіраваць “Хватит грабить наш народ скажем нет отмене льгот”

У каго ёсць фота акцыі, вешайце сюды.

Комментарии
  • автор гость, дата 2007-12-18 22:12, ссылка
    “Хватит грабить наш народ скажем нет отмене льгот”
    а вам не напоминает сие "государство урод - подавись отменой льгот"?)
    а фотки сего "перформанса" тут:
    http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/2442/