Настроить, Войти
КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА ЗА ГРАФІЦІ "ВЯРНІЦЕ ІЛЬГОТЫ!"
автор гость, дата 2007-12-18 22:28, скрытое, журнал модерации, комментариев: 1

17 сьнежня ў Горадні распачата крымінальная справа (артыкул 341) супраць 23-гадовага Аляксея Сарнова па факту нанясеньня графіці на сьценах дамоў. Ён напісаў адну фразу: “Вярніце ільготы”.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, а 2-й гадзіне ночы хлопца затрымалі на вуліцы Горкага. Пры вобшуку ў наплечніку знайшлі балёнікі з фарбай. Сарнова пратрымалі дзесяць гадзін у Ленінскім РАУС, пасьля чаго даставілі ў Кастрычніцкі райадзьдзел міліцыі. Там яму патлумачылі, што ў Кастрычніцкім раёне на сьценах знайшлі такія ж самыя надпісы, зробленыя таксама чырвонай фарбай.

Праз дванаццаць гадзін затрыманага адпусьцілі, даўшы яму пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па справе. Аляксей Сарноў працуе на будоўлі электрамантажнікам.

http://dzida.org

Комментарии