27 лістапада ў Лёндане адбыўся 23-ці Анархістычны кніжны кірмаш, у якім прынялі ўдзел больш за некалькі сот чалавек. Першы кірмаш меў месца яшчэ ў 1983 годзе і праходзіў з таго часу кожны год, прычым рабіўся з усё большым размахам і стаў урэшце адной з самых значных і буйных падзей у анархістычным жыцьці ня толькі Вялікабрытаніі, але і ўсяго сьвету. Удзельнікамі падзеі сталі разнастайный анархагрупы, актывісты і выдаўцы анархістычнай прадукцыі. Напрацягу дня, пакуль працаваў кірмаш, кожны жадаючы мог набыць (ці абмяняць ;-) анархістычныя кніжныя навінкі, брашуры, часопісы і інш.
Падчас кірмашу праходзіла і чарговая сустрэча Міжнароднай камісіі Інтэрнацыяналу Анархістычных Фэдэрацыяў (CRIFA), у якой прынялі ўдзел як дэлегаты ад фэдэрацыяў, што зьяўляюцца членамі IFA, гэтак і госьці ў асобе двух прадстаўнікоў Фэдэрацыі анархістаў Беларусі. У выніку сустрэчы былі абмеркаваныя праблемы і шляхі наладжваньня міжнародных стасункаў паміж актывістамі Заходняй Эўропы і краінамі Ўсходняй Эўропы і былога Савецкага Саюзу, а таксама шэраг іншых пытаньняў, у ліку якіх была і палітычная сытуацыя ў Рэспубліцы Беларусь.