Настроить, Войти
“Новая Эўропа” ў друкаваным выглядзе
автор shisperado, дата 2008-01-20 18:28, комментариев: 7, связано с: Самиздат

Пабачыў свет першы нумар часопіса “Новая Эўропа” ў друкаваным выглядзе (віртуальнае месца дыслакацыі www.n-europe.eu). Цяпер выданне для тых, хто думае па-еўрапейску, даступнае не толькі Інтэрнет-карыстальнікам. На яго старонках можна знайсці адказы на пытанні “што азначае для нас быць еўрапейцамі?” і “што такое мысліць па-еўрапейску?”. Галоўны рэдактар НЕ Аляксандр Адамянц ва ўступным слове заўважае: “Журнал «Новая Европа» задуман как «путеводитель», карта, которая должна помочь найти ориентиры, указать путь к нашему утраченному и почти забытому дому. В нём будет рассказываться о Европе, частью которой является Беларусь, а также и о Беларуси, частью которой является и Европа, -- о нашей общей истории и культуре. Всё это необходимо, чтобы возродить наше ощущение единства с другими европейскими нациями, память о нашем совместном прошлом и чувство общего будущего”. Тэма нумару – “Адзіная Еўропа” – раскрываецца праз матэрыялы, прысвечаныя 50-годдзю Еўразвязу: гэта і рэтраспектыўны артыкул Вольгі Нарбутовіч “Станаўленне Еўразвязу: этапы вялікага шляху”, і аповед Алісы Сонцавай пра шматлікія дасягненні (культурныя, адукацыйныя, эканамічныя, геаграфічныя, экалагічныя) ЕС на сучасным этапе, гэта і перакладное эсэ дырэктара цэнтра еўрапейскіх рэформ Чарльза Гранта, і інтэрв’ю са знакамітым нямецкім філосафам Юргенам Хабермасам, і многае іншае. Што ж датычыць еўрапейскіх праектаў на Беларусі, то ў гэтым нумары “Новай Эўропы” расказваецца пра дзейнасць Цэнтра міжнародных даследаванняў, а таксама пра функцыянаванне ЕГУ і пра жыццё студэнтаў гэтай установы. Нельга абысці ўвагай і матэрыял Сяргея Паўлавіцкага пра самы значны ў Нямеччыне інфармацыйна-палітычны часопіс з самым вялікім накладам (болей за адзін млн асобнікаў) у Еўропе пад назвай “Шпігель” (летась выданне адзначала сваё 60-годдзе). Аматары кінематографа маюць магчымасць азнаёміцца з цікавымі фактамі з жыцця Вудзі Алена. Знойдуцца ў першым нумары часопіса НЕ і артыкулы для тых, хто захапляецца выяўленчым мастацтвам і новымі эстэтычнымі практыкамі (да прыкладу, матэрыялы пра выставу мастака Аляксея Іванова, паспяхова праінтэрпрэтаваную філосафам Вольгай Шпарагай, або аповед пра фатографа Паўла Осіпава). Разабрацца ў сеціўных СМІ на Украіне чытачам часопіса дапаможа Віктар Радчанка, а пра жыццё ў віртуальным свеце Second Life можна дазнацца дзякуючы артыкулу Вольгі Яцкевіч. А сапраўды мысліць па-еўрапейску вы зможаце, калі дазнаецеся, чаму сусветна знакамітыя творцы Эдуард Манэ, Эдгар Дэга, Ван Гог, Пікаса і многія іншыя ўзвялі ў культ ужыванне падступнага алкагольнага напоя – абсенту, і чым закончылася так званая “эпоха абсенту”. Наклад часопіса “Новая Эўропа” – 299 асобнікаў, распаўсюджваецца ён бясплатна. Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас ne@n-europe.eu.

Тэги
Комментарии
автор shisperado, дата 2008-01-20 18:29, ссылка
обложка
автор гость, дата 2008-01-21 23:14, ссылка

Ну і нашто рэклямаваць эўразьвяз на індымэдыі?

Да чорта гэнае прапагандысцкае гаўно!

автор jabber, дата 2008-01-22 01:40, ссылка

просьба перад тым, як гаўняць часопіс адно з-за назвы, прынамсі яго пачытаць. а сайт Новай Эўропы, дарэчы, да падрыўнікоў неалібералізму і агульнай ідыятыі заўжды прыхільна ставіўся - прыгадайма адно хітрыкі Ярылы Пшанічнага.

автор гость, дата 2008-01-23 19:49, ссылка

Не знаю, кто там как к кому относился, но на обложке четко написано "50 лет ЕС". Как это все мило - евроинтеграция, "единая европейская нация", "Шпигель", и т.д.! Не пора ли провести для либертарных активистов Белорусский форум "За единую Европу"? По- мойму, у кого то совсем рамсы попутались на финансовой почве!

автор a., дата 2008-01-24 00:08, ссылка

Пачытаў. Цытую:

Цель проекта – способствовать интеграции Беларуси в европейское пространство, укреплению проевропейских настроений в беларусском обществе и формированию европейской идентичности беларусов.

Решение этой задачи в значительной степени зависит от способности интеллектуальной элиты создать необходимые условия для легитимации идеи европейской Беларуси.

Матэр’ялы сайту ўвогуле адпавядаюць гэтаму “маніфэсту” – неаліберальная аналітыка, камерцыйная рэкляма, элітарызм, і г.д. Такім чынам, застаецца пагадзіцца з першым госьцем: “Новая Эўропа” – прапагандысцкае гаўно.

автор гость, дата 2008-01-24 22:06, комментариев: 1, ссылка

гауно! гауно! няхай сідзяць у сваіх брусялях на сваей фінансавай почве - не нада нам этава. хватае нармальных чылавечыскіх ізданій.

автор a., дата 2008-01-25 02:48, ссылка

Аргумэнты скончыліся?