Пабачыў свет першы нумар часопіса “Новая Эўропа” ў друкаваным выглядзе (віртуальнае месца дыслакацыі www.n-europe.eu). Цяпер выданне для тых, хто думае па-еўрапейску, даступнае не толькі Інтэрнет-карыстальнікам. На яго старонках можна знайсці адказы на пытанні “што азначае для нас быць еўрапейцамі?” і “што такое мысліць па-еўрапейску?”. Галоўны рэдактар НЕ Аляксандр Адамянц ва ўступным слове заўважае: “Журнал «Новая Европа» задуман как «путеводитель», карта, которая должна помочь найти ориентиры, указать путь к нашему утраченному и почти забытому дому. В нём будет рассказываться о Европе, частью которой является Беларусь, а также и о Беларуси, частью которой является и Европа, -- о нашей общей истории и культуре. Всё это необходимо, чтобы возродить наше ощущение единства с другими европейскими нациями, память о нашем совместном прошлом и чувство общего будущего”. Тэма нумару – “Адзіная Еўропа” – раскрываецца праз матэрыялы, прысвечаныя 50-годдзю Еўразвязу: гэта і рэтраспектыўны артыкул Вольгі Нарбутовіч “Станаўленне Еўразвязу: этапы вялікага шляху”, і аповед Алісы Сонцавай пра шматлікія дасягненні (культурныя, адукацыйныя, эканамічныя, геаграфічныя, экалагічныя) ЕС на сучасным этапе, гэта і перакладное эсэ дырэктара цэнтра еўрапейскіх рэформ Чарльза Гранта, і інтэрв’ю са знакамітым нямецкім філосафам Юргенам Хабермасам, і многае іншае. Што ж датычыць еўрапейскіх праектаў на Беларусі, то ў гэтым нумары “Новай Эўропы” расказваецца пра дзейнасць Цэнтра міжнародных даследаванняў, а таксама пра функцыянаванне ЕГУ і пра жыццё студэнтаў гэтай установы. Нельга абысці ўвагай і матэрыял Сяргея Паўлавіцкага пра самы значны ў Нямеччыне інфармацыйна-палітычны часопіс з самым вялікім накладам (болей за адзін млн асобнікаў) у Еўропе пад назвай “Шпігель” (летась выданне адзначала сваё 60-годдзе). Аматары кінематографа маюць магчымасць азнаёміцца з цікавымі фактамі з жыцця Вудзі Алена. Знойдуцца ў першым нумары часопіса НЕ і артыкулы для тых, хто захапляецца выяўленчым мастацтвам і новымі эстэтычнымі практыкамі (да прыкладу, матэрыялы пра выставу мастака Аляксея Іванова, паспяхова праінтэрпрэтаваную філосафам Вольгай Шпарагай, або аповед пра фатографа Паўла Осіпава). Разабрацца ў сеціўных СМІ на Украіне чытачам часопіса дапаможа Віктар Радчанка, а пра жыццё ў віртуальным свеце Second Life можна дазнацца дзякуючы артыкулу Вольгі Яцкевіч. А сапраўды мысліць па-еўрапейску вы зможаце, калі дазнаецеся, чаму сусветна знакамітыя творцы Эдуард Манэ, Эдгар Дэга, Ван Гог, Пікаса і многія іншыя ўзвялі ў культ ужыванне падступнага алкагольнага напоя – абсенту, і чым закончылася так званая “эпоха абсенту”. Наклад часопіса “Новая Эўропа” – 299 асобнікаў, распаўсюджваецца ён бясплатна. Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас ne@n-europe.eu.
“Новая Эўропа” ў друкаваным выглядзе
Тэги
Самиздат: 1.00
Комментарии
Powered by Free Software, including
Ruby programming language,
PostgreSQL database.
Samizdat engine is free
software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.