«У сераду пацыенты тубэркулёзнай бальніцы «Наваельня», магчыма, зноў абвесьцяць галадоўку», — паведаміў «Нашай Нівы» адзін з хворых Сяргей Воранаў.
Паводле ягоных словаў, у шпіталі на днях зноў адключылі гарачую ваду і зачынілі душ. «Мужыкі нават ня могуць пагаліцца», — кажа сп.Воранаў. Калі заўтра гарачую ваду ня ўключаць, то хворыя гатовыя паўторна абвесьціць галадоўку.
Іншыя патрабаваньні сухотнікаў застаюцца нязьменнымі — цяпло ў пакоях і выхад на прагулкі ў лес.
«На гэты раз будзем галадаць на вуліцы, каб людзі, якія праяжджаюць побач, маглі бачыць, што ў бальніцы адбываецца галадоўка. Думаю, што зноў больш сотні чалавек вывесьці на галадоўку нам не атрымаецца, але каля пяцідзесяці — гэта стабільна», — гаворыць С.Воранаў.
Сухотнікі просяць, каб пра іх праблемы не забывалася прэса, а часьцей тэлефанавала і цікавілася іх справамі.